Так сказаы Заратустра (на белорусском языке) :: Ницше Фридрих Вильгельм
Страница:
68 из 315
Ёсць яшчэ i другая сябелюбнасць, якая нiчога не мае, галодная, заўсёды гатовая ўкрасцi; такаясябелюбнасць у хворых, хворая сябелюбнасць.
Вачыма злодзея глядзiць яна на ўсё блiскучае; з галоднай прагавiтасцю прымерваецца яна да таго, хто многа есць; заўсёды лiслiва плазуе яна каля стала тых, якiя дораць.
Хвароба i нябачная звыраднеласць праглядваюцца ў гэтай прагавiтасцi; пра кволае цела сведчыць зладзюжнiцкая прагнасць гэтай сябелюбнасцi.
Скажыце мне, братове мае: што лiчыцца ў нас кепскiм i найгоршым? Цi ж не звыраднеласць? - А якраз жа яе мы маем там, дзе няма душы, каб дарыла.
Угору вядзе наша дарога, ад роду да вышэйшага роду. Але нас жахае пачуццё, калi яно звырадняецца i кажа: "Усё - дзеля мяне".
Наша пачуццё ляцiць угору: яно сiмвал нашага цела, сiмвал узвышэння. Сiмвалы такiх узвышэнняў - гэта iмёны цнотаў.
Так праходзiць цела праз Гiсторыю - у станаўленнi i змаганнi. А дух - што ён для цела? Ён - вяшчун ягоных бiтваў i перамог, таварыш i водгалас яго.
Усе назовы дабра i зла - сiмвалы: яны не гавораць, а толькi намякаюць. Дурань, хто шукае ведання ў назовах.
Зважайце ж, братове мае, на тую часiну, калi ваш дух захоча загаварыць сiмваламi: бо там выток вашай цноты.
Тады ваша цела ўзвышаецца i ўваскрасае; сваёй мiлатою яно адчыняе ваш дух, i ён робiцца творцам i ацэннiкам, i нясе любоў i дабро ўсiм рэчам.
Калi ваша перапоўненае сэрца хвалюецца i разлiваецца, нiбы паток, гэта дабро i небяспека тым, што жывуць на беразе: там выток вашай цноты.
|< Пред. 66 67 68 69 70 След. >|