Залаты век Беларуси (на белорусском языке)   ::   Акиньчиц Станислав

Страница: 74 из 99

Але i тыя, i другiя хацелi заключыць з будучым каралём дамову аб уладзе. Так паўсталi знакамiтыя генрыкаўскiя артыкулы. Iх можна сьмела назваць канстытуцыйным актам Рэчы Паспалiтай Двух Народаў, якi акрэсьлiваў палiтычны i грамадзкi лад дзяржавы. Шляхта, сабраная каля Варшавы, мусiла зрабiць тое, што праз два стагодзьдзi рабiлi айцы-заснавальнiкi Злучаных Штатаў Амэрыкi. Генрыкаўскiя артыкулы вызначалi, што вольныя элекцыi (выбары) караля i вялiкага князя павiнны праходзiць пры кожнай зьмене манарха, пры гэтым нельга iм перашкаджаць або вызначаць наступнiка пры жыцьцi папярэдняга караля. Далей падцьвярджалася Варшаўская канфэдэрацыя, гэта значыць свабода веравызнаньня, i забаранялася каралю бяз згоды сойму аб'яўляць вайну, склiкаць паспалiтае рушэньне, а таксама прызначаць падаткi. Каралеўскi скарб павiнен быў забясьпечваць абарону межаў i ўтрыманьне прафэсiйнага войска. Калi няма пiльнай патрэбы, сойм павiнен склiкацца раз на два гады не даўжэй, чым на шэсьць тыдняў. Са складу сойму выбiралiся шаснаццаць сэнатараў, якiя павiнны быць пры каралi i вялiкiм князю як дарадцы. Акрамя таго манарх не павiнен нiчога прадпрымаць у справе сужонства бяз рады i згоды сэнатараў i не шукаць магчымасьцяў для разводу. "А калi б, Божа захавай, штосьцi супраць правам, вольнасьцям, артыкулам i ўмовам мы (г.зн. кароль) учынiлi або нечага ня выканалi, тады грамадзяне двух народаў ад паслушэнства i веры, якiя нам належаць, свабодныя".

|< Пред. 72 73 74 75 76 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]