Залаты век Беларуси (на белорусском языке)   ::   Акиньчиц Станислав

Страница: 96 из 99

Параўноўваючы разьвiцьцё розных краiнаў Эўропы XVI стагодзьдзя, можна сказаць, што Беларусь - Вялiкае Княства Лiтоўскае iшла ў тым самым накiрунку, што i Англiя: такое самае абмежаваньне ўлады манарха, такое самае разьвiцьцё мясцовага самакiраваньня, такое самае прыняцьцё Рэфармацыi вышэйшымi слаямi грамадзтва, такая самая эканамiчная актыўнасьць магнатаў i шляхты (у Англii - лордаў i сквайраў). На ўсходзе Эўропы паўставала краiна, па сваiм культурным, эканамiчным i палiтычным патэнцыяле здольная ўплываць на ўвесь кантынэнт. Чаго вартае хаця б змаганьне за рэлiгiйныя правы гугенотаў у Францыi.

Аднак на пачатку XVII стагодзьдзя гэтыя працэсы раптоўна загамавалiся. Здрада Рэфармацыi палiтычнай элiтай Вялiкага Княства Лiтоўскага стала прычынаю лявiны праклёнаў, якiя абрынулiся на наш народ i наступствы якiх мы адчуваем да сёньняшняга дня. Беларусы як нацыя згубiлi вельмi важны кансалiдуючы, умацоўваючы чыньнiк - iдэю, якая абапiраецца на Божае Слова, Бiблiю, якая вынiкае з разуменьня сябе не як выпадковасьцi ў гэтым сьвеце, а як часткi спрадвечнага Божага пляну.

Войны Вялiкага Княства з Маскоўскай дзяржавай у сярэдзiне XVII стагодзьдзя практычна пазбавiлi нашу краiну гарадзкога насельнiцтва, найбольш прыхiльнага Рэфармацыi, i зьдзесяткавалi шляхту, якая заставалася яшчэ вернай iдэям Лютара i Кальвiна. На два стагодзьдзi эвангельскае хрысьцiянства ў Беларусi ператварылася ў маргiнальную зьяву, якая практычна не ўплывала на гiсторыю краiны. Здавалася, з Рэфармацыяй скончана назаўсёды.

|< Пред. 94 95 96 97 98 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]