Залаты век Беларуси (на белорусском языке) :: Акиньчиц Станислав
Страница:
95 из 99
Гаспадарчы заняпад, грамадзянскi разлад i сваволя шляхты ператварылi некалi магутную дзяржаву ў "карчму заездную" для сваiх суседзяў. У 1796 годзе "тры каранаваныя разбойнiкi": Расея, Аўстрыя i Прусiя падзялiлi памiж сабою Рэч Паспалiтую Двух Народаў. Вялiкае Княства Лiтоўскае перастала iснаваць як дзяржава i было ўключана ў склад Расейскай iмпэрыi. Нацыянальная апатыя, якая ахапiла нашае грамадзтва ў XVIII-XIX стагодзьдзях прывяла да таго, што яно згубiла сваё iмя, а разам зь iм i гiсторыю. З другой паловы XIX стагодзьдзя жыхароў колiшняга Вялiкага Княства Лiтоўскага сталi называць беларусамi, а назву "Лiтва" пачалi адносiць да балцкай Жамойцi. Блытанiна, якая ўзьнiкла ў сувязi з гэтым, да сёньняшняга дня перашкаджае беларусам адказаць на пытаньне "хто мы?" i знайсьцi сваё месца ў гiсторыi.
Дарожныя знакi гiсторыi
XVI стагодзьдзе, стагодзьдзе Рэфармыцыi перамянiла гiсторыю i сталася крынiцаю прагрэсу i блаславенства ў жыцьцi многiх народаў. Увесь сьвет глядзiць на гэты пэрыяд як на час, калi былi закладзеныя падвалiны сучаснай эканомiкi, палiтыкi, навукi i культуры. Для нашай краiны гэта таксама выключнае стагодзьдзе. Большасьць найважнейшых для Беларусi падзеяў i зьяваў сабраныя менавiта ў гэты час. У пэўным сэнсе мы - нацыя XVI стагодзьдзя.
Прыняўшы iдэi Рэфармацыi, зьвярнуўшыся да Бiблii i асабiстых адносiнаў з Богам, беларускае грамадзтва перажыло вялiзарны ўздым у самых розных сфэрах свайго жыцьця. Пачалi шырока распаўсюджвацца школьнiцтва i кнiгадрукаваньне, юрыдычныя i палiтычныя набыткi нашых продкаў нават сёньня выклiкаюць захапленьне.
|< Пред. 93 94 95 96 97 След. >|