Залаты век Беларуси (на белорусском языке) :: Акиньчиц Станислав
Страница:
97 из 99
Але ў канцы XIX - пачатку XX стагодзьдзяў у Беларусi пачалi iмклiва разьвiвацца баптысты i пяцiдзесятнiкi, iдэйныя нашчадкi беларускай Рэфармацыi Залатога Веку. Як i iх папярэднiкi з XVI стагодзьдзя, яны мелi вялiкi ўдзел у духоўным i маральным адраджэньнi нацыi. Не маглi яны пакiнуць без увагi i той факт, што беларускi народ, пачынаючы з XVI стагодзьдзя, быў пазбаўлены Слова Божага на роднай мове. У 1927 годзе баптысцкi пастар Лукаш Дзёкуць-Малей выдаў першы пераклад Новага Запавету на сучасную беларускую мову. На працягу ўсяго XX стагодзьдзя большасьць спробаў выданьня беларускiх перакладаў Бiблii так цi iнакш былi зьвязаныя зь дзейнасьцю эвангельскiх хрысьцiянаў.
Камунiстычная дыктатура, панаваўшая ў Беларусi 70 гадоў, зрабiла ўсё магчымае, каб вынiшчыць у нашым народзе памяць пра беларускую Рэфармацыю XVI стагодзьдзя, зрабiць беларусаў нацыяй без гiсторыi, людзьмi, якiя ня могуць нiчога скарыстаць з досьведу папярэднiх пакаленьняў. Але падман i бяспамяцтва ня будуць вечна ўладарыць на нашай беларускай зямлi. Залаты Век Беларусi, XVI стагодзьдзе паказваюць нам, дзе той добры шлях, па якому варта iсьцi, каб Беларусь заняла свой пачэсны пасад мiж народамi.
Бiблiяграфiя:
1. Арлоў У., Сагановiч Г. Дзесяць вякоў беларускай гiсторыi. Вiльня, 2000.
2. Ермаловiч М. Беларуская дзяржава Вялiкае Княства Лiтоўскае. Мiнск, 2000.
3. З гiсторыяй на "вы". Укл. Арлоў У. Мiнск, 1994.
4. Iгнатоўскi У. Кароткi нарыс гiсторыi Беларусi. Мiнск, 1991.
5. Канфесii на Беларусi. Пад рэд. Навiцкага У. Мiнск, 1998.
6. Ластоўскi В.
|< Пред. 95 96 97 98 99 След. >|