Адзинокае дрэва (на белорусском языке) :: Колас Якуб
Страница:
3 из 5
З насення таго вырас цэлы лес, дзе i спачываў, калi было горача, гэты хiтры i злы Вецер. Як толькi ён вывiхроўваўся ў свет, пачынаў балбатаць Ручаёк, цякучы каля саменькага карэння дрэва.
- Ведаеш, любачка, - журчэў Ручаёк, - мне здаецца, што гэты Вецер фальшывы твой прыяцель. Языком ён намеле немаведама чаго: ён табе i хмары разгонiць, i сонцу прыкажа, - слухай яго толькi. А ўвосень вунь якiя штукi выкiдае! А зiмою што робiць? Ты замiраеш на ўсю зiму, нiчога не чуеш, што ён тут вытварае. А я хоць праз лёд, ды чую. Свiстун! Не слухай ты яго! Дзе твае дзеткi? Усiх разагнаў ён, а ты адно стаiш тут, як сiрата, i твае дзецi смяюцца з цябе, бо так панавучаў iх Вецер. Iншая справа - я. Перш-наперш мы суседзi, i ў нас многа супольнага, што трэба моцна трымацца адно другога, бо мы - дзецi зямлi...
Не скончыў Ручаёк гаварыць, бо наляцеў Вецер i сыпнуў са злосцi ў Ручаёк цэлае воблака пылу.
- Высушу, як шкурат у Пятроўку, - пагразiў сярдзiты Вецер.
- Уй, шалахтун сусветны, - сказаў Ручаёк, пацямнеўшы ад пылу.
- Што?
- Шалахтун! шалахтун! шалахтун! - грымеў Ручаёк.
- Я цар усяго свету!
- Кажы гэта дурнейшым ад самога, а не мне, валацуга! Цi ж можна табе верыць, калi ў цябе сем пятнiц на тыднi!
Адным словам, угнявiўся Ручаёк, ды цярпення не стала, i ён пацёк далей, бубнячы ўсю дарогу на Вецер: яму было крыўдна, бо Дрэва больш хiлiлася да Ветру, чым да яго.
Чаму?
Ручаёк нiяк не мог узяць гэтага на розум.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|