Адзинокае дрэва (на белорусском языке) :: Колас Якуб
Страница:
4 из 5
Праўда, урэшце ён застанавiўся на думцы, што Вецер больш мае ўвагi ад Дрэва затым, што ён языкомменцiць i туды i сюды, не гаворыць праўды, а замазвае вочы рознымi байкамi.
Як бы там нi было, а гэта нiколечкi не цешыла Ручайка, i яму ад гэтага не было лягчэй.
А што думала само Дрэва?
Яно часта сумавала тут адно. Яму хацелася пабачыць сваiх дзетак, пагутарыць са сваiмi роднымi, затым i выглядала яно такiм задуменным i смутным. За доўгiя часы яно прывыкла да свае адзiноты i страх як любiла азiраць гэта жыццё, што кiпела ўвакол, i ўсе з'явы, якiя вынiкалi i на небе, i на зямлi. I бывалi ў яго такiя моманты, калi нiчога не думалася, было так лёгка i добра, i самi лiсцi яго цiха спявалi. Любiла яно паслухаць, што гаманiў непаседа Вецер, таксама i Ручаёк любiла яно, толькi не ўмела сказаць, як яно любiць яго.
А Ручаёк палiчыў гэта за пэўную няўвагу да свае асобы.
Толькi ж раз паднялася навальнiца. Хмары, як мухi над гаршком куццi, вiлiся чорным роем над зямлёю, апяразваючы агнявiстымi стужкамi i трасучыся магутнымi громамi. Страшна было. Але трэба было ўмяшацца тут Ветру, i цяпер ён з'явiўся такiм, якiм ён i ёсць па сваёй натуры: буянам i забiякам.
Чуць-чуць стрывала беднае Дрэва - так iрваў i крышыў яго Вецер.
Нават крумкач павiнен быў моцна ўшчамiць кабдзюрамi галiну, каб не скiнуцца.
- Здаецца, я табе не насенне з гэтага Дрэва, што хочаш сарваць i мяне для свае забаўкi, - сярдзiта сказаў крумкач.
Тут у Дрэва расчынiлiся вочы; пазнала яно, якi хiтры i злы яго прыяцель.
Угнявiўся i Ручаёк. Ён надзьмуўся, насупiўся, пацямнеў i вылiўся з берагоў, запенены ўвесь.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|