Адзиноки курган (на белорусском языке)   ::   Колас Якуб

Страница: 3 из 4



- Цi даляцеў бы ты, буслiк, да неба, дзе свецiцца унь тая зорка, што над намi? - хацелася гэтак запытаць бусла.

Бусел адмоўна кiваў сваiм доўгiм носам.

Асаблiва цяжкая пара для адзiнокага кургана была ўвосень, калi хмары наўсцяж i на доўгi час засцiлалi неба, а яго падсуседнiк - бусел - вылятаў у вырай. Але вось i хмурыя днi праходзiлi. Неба раз'яснялася i свяцiлася ўночы незлiчонымi халоднымi агнямi зорак, а бусел варочаўся з выраю. Адзiнокi курган весялеў. Ён адзяваўся ў новае ўбранне з маладзенькай траўкi, зелля i кветак. Як радасна было яму пазiраць на сваю зорку, што мiгацела над iм у глыбi неба! Як многа хацелася яму сказаць ёй!

У нядоўгiм часе дзiвосная праява напаткала адзiнокi курган. Аднойчы, калi ён дужа пiльна пазiраў на сваю чараўнiцу-зорку, яму здалося, што ад яе нiбы адарваўся кавалачак, такi ж блiскучы i далёкi. Курган увесь замлеў ад нечаканай, няяснай радасцi: няўжо зорка пасылае аб сабе вестачку яму, самы дарагi падарунак? I хiба ж ён не заслужыў гэтага сваёй адданасцю недасяжнай зорцы? А можа, гэта здалося яму? Можа, гэта зман? Цi то сапраўды самая затоеная, самая светлая мара становiцца праўдаю, рэчаiснасцю?

Ноч скончылася, зоркi пагаслi пры дзённым святле. Дзiвоснае ачараванне знiкла, як мiраж. Але ў наступную ноч здарылася нешта яшчэ болей цiкавае. Брыльянцiсты кавалачак, што, як здалося кургану, скiнула зорка, падаў унiз, на зямлю, i ўсё наблiжаўся i наблiжаўся, i так хутка, што за iм цяжка было сачыць. Толькi яркi блакiтны след пакiдаў ён за сабою.

|< Пред. 1 2 3 4 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]