Адзиноки курган (на белорусском языке)   ::   Колас Якуб

Страница: 4 из 4

Курган увесь замiраў, яго радасцi не было гранiцы. А потым пачуў шум высока над зямлёю, а следам гудзенне, нiбы гром садрыгаў надземныя прасторы i нiбы дзесь у вышынi iгралi невядомую песню нябачаныя ў свеце арганы. Прайшоў яшчэ момант, i раптам непадалёку грукнуў выбух страшэннай сiлы. Бусел ледзь управiўся зляцець з кургана, а на курган пасыпалiся асколкi распаленага жалеза i гарачы попел. Верх яго звалiўся на зямлю. Дзiрвановае ж убранне было ўшчэнт апалена. Калi ўсё зацiхла, бусел пакружыўся над адзiнокiм курганам i сам сабе падумаў: "Тое, што ты так горача любiў i да чаго так прагна iмкнуўся, цябе i загубiла, мой друг стары".

|< Пред. 1 2 3 4 >|

Java книги

Контакты: [email protected]