Апэрацыя Прусаки (на белорусском языке)   ::   Орлов Владимир (2)

Страница: 2 из 4



Калi-небудзь я, вiдаць, напiшу, як зьневажалi яе зэльвенскiя настаўнiкi. Як яна дасылала лiсты Машэраву i якiя атрымлiвала адказы. Як угаворвалi яе прыняць савецкае грамадзянства, а яна ўпарта хацела заставацца грамадзянкаю Беларускае Народнае Рэспублiкi. Як, пахаваўшы мужа, яна жыла са сваiм сабачкам Жуком у абторканай мiкрафонамi i абкружанай сьцяной падазронасьцi й нянавiсьцi хаце. "Нi адзiн народ так не прынiжаў сваiх паэтаў, сваiх жанчын", - напiсала яна ва ўспамiнах.

Калi-небудзь я распавяду, кiм была яна для нас у тыя гады.

Сёньня ж найперш прыгадваецца iншае: складзеныя на грудзях васковыя рукi, увачавiдкi сьсiвелы ад гора Жук ля труны з гаспадыняю, твары Зянона Пазьняка, мастака Яўгена Кулiка, гiсторыка Мiхася Чарняўскага, якi за год да гэтага, шмат чым рызыкуючы, вывез з Зэльвы Бабулiну "Споведзь", што цяпер друкуе часопiс "Маладосць"...

У краiне незалежнай, дэмакратычнай i культурнай разьвiтаньне з адной з найталенавiцейшых яе паэтак сталася б днямi народнага смутку. У нас, у Беларусi, гэтая журботная падзея прайшла непрыкметна, бо амаль нiхто проста ня ведаў нi пра паэтку, нi пра яе сьмерць, а калi б i ведаў, дык большасьцi ўсё адно было б "да лiхтара". Ну, а што тычыцца беларускай iнтэлiгенцыi, дык яе ў тыя красавiцкiя i, дарэчы, выхадныя днi апанавала пошасьць раптоўных хваробаў, сумеры якой можна параўнаць хiба што з колькасьцю тэрмiновых камандзiровак, маршруты якiх пралеглi дужа далёка ад Зэльвы.

Тым часам там, дзе трэба, выпiсвалi камандзiроўкi менавiта ў Зэльву.

|< Пред. 1 2 3 4 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]