Апэрацыя Прусаки (на белорусском языке)   ::   Орлов Владимир (2)

Страница: 4 из 4

Калi сын Ларысы Антонаўны, беластоцкi лiтаратар Юрка Генiюш прыцiшана чытаў мне зь сябрамi на ганку свой верш "Чаму я чорны, мама?", двое ў цывiльным падышлi да яго амаль усутыч i сталi за плячыма. Хацелi закруцiць "выкормышу" рукi й кiнуць у варанок? У аднаго зь iхнiх калегаў, нястомнага фатографа з партрэтным аб'ектывам, Вольга Iпатава запыталася, якi орган друку ён прадстаўляе, i той замест адказу шчоўкнуў i яе.

Цiкава, як называлася ў iх тая апэрацыя? "Крыж"? Цi мо якая-небудзь "Незабудка"? Цi "Прусакi", як назваў бы яе я сам? Але як бы яна нi звалася, увесь плян ейным кiраўнiкам выканаць не ўдалося: спробы ўгаварыць цi змусiць везьцi труну й вялiкi драўляны крыж на машыне былi марныя. Увесь няблiзкi шлях да зэльвенскiх кладоў труну несьлi на руках. Сьледам iшла ўся Зэльва. Бел-чырвона-белых сьцягоў не было. Да iх мы тады яшчэ не дарасьлi.

Над сьвежаю магiлай я прачытаў напiсаны на сьмерць паэткi верш Сержука Сокалава, якi яшчэ не пiсаў песень i ня меў у прозьвiшчы ваярскага прыдомку, але Воюшам ужо быў.

Гучала лера мiлагучным ранкам,

Каб сьпевам вольнай Бацькаўшчыны стаць,

Каб Вашы песьнi вечная Зэльвянка

Магла вякамi голасна пяяць.

Вясновы вецер сьлёзы нам астудзiць,

I зубы сьцяць шчэ прыйдзецца ня раз,

Каб голасна сказаць на поўны грудзi:

Над памяцьцю ня мае ўлады час.

Пасьля нягод, чужыны, ператрусак,

Пасьля таго, пра што маўчаць гады,

Вы здолелi мiж iншых беларусак

Застацца Беларускай назаўжды.

7 красавiка 1990 г.

|< Пред. 1 2 3 4 >|

Java книги

Контакты: [email protected]