Чыя праыда (на белорусском языке)   ::   Колас Якуб

Страница: 1 из 4

---------------------------------------------

Колас Якуб

Чыя праўда (на белорусском языке)



Якуб Колас

Чыя праўда?

Дубы шумелi аголенымi лапамi. Гэтым шумам-гулам спатыкалi яны кожную вясну. Была ў гэтым шуме радасць адноўленага жыцця, але чулася ў iм калi-нiкалi i нейкая глухая, затоеная трывога. Толькi ж гэтая трывога не пакiдала глыбокага следу на твары магутных дубоў. Кожны новы дзень вясны, кожны погляд сонца дадавалi столькi дабраты, столькi хараства, што не хацелася i ў думках трымаць гэту няясную трывогу. Патыханне цёплага веснавога ветрыку ў маладзенькiх дубовых лiсточках, яго вясёлая гутарка з iмi рабiла дубы нават шчаслiвымi.

Адзiн дуб стаяў наводшыбе, на беразе рэчкi. Высока паднятая лысая галава яго, бязмерна тоўсты жаралiсты камель казалi за тое, што ён быў найбольш разважлiвым спамiж усiх тутэйшых дубоў. I калi дубы пераставалi думаць аб нягодах свае долi, ён заставаўся сур'ёзным i не паддаваўся парыванню маладой радасцi.

- Слухайце, што я скажу вам, сябры дубы! - пачаў аднойчы мудры дуб. - Вось вы прыцiхлi, заспакоiлiся, i шчаслiвыя мары зрабiлi вас як бы малымi дзецьмi... Што ж, я хацеў бы, каб ваша радасць не мела канца i ваша доля была яшчэ шчаслiвейшая; толькi ж мушу сказаць вам, што не месца радасцi там, дзе ўзнялiся касцяныя рукi неадхiльнай смерцi.

Апошнiя словы старога прагучалi жудою. I як не адпавядалi яны таму, што было навокал! А навокал было так згодна, хораша i радасна, усё роўна, як зямля святкавала вялiкае свята.

|< 1 2 3 4 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]