Казки (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 17 из 92

I Кракадзiл бiў хвастом, нiбы вяслом, i таксама цягнуў, i цягнуў, i чым больш ён цягнуў, тым даўжэй выцягваўся ў Слонiка нос, i балюча было гэтаму носу страшэн-н-н-н-на!

I раптам Слонiк адчуў, што ножкi яго заслiзгалi па зямлi, i ён закрычаў праз нос, якi зрабiўся ў яго амаль што пяць футаў даўжынёю:

- Хобiдзь! Пакiдзьце! Я больш дзе багу!

Пачуў гэта Двухкаляровы Пiтон, Скалiсты Змей, кiнуўся ўнiз са скалы, абкруцiўся двайным вузлом вакол заднiх ног Слонiка i сказаў:

- О, нявопытны i легкадумны падарожны! Мы павiнны напружыцца колькi можна, бо ўражанне ў мяне такое, што гэты ваенны карабель з жывым вiнтом i бранiраванай палубай, - так велiчаў ёнКракадзiла, - хоча загубiць тваё будучае...

Двухкаляровыя Пiтоны, Скалiстыя Змеi, заўсёды гавораць так.

I вось цягне Змей, цягне Слонiк, але цягне i Кракадзiл. Цягне, цягне, але таму што Слонiк i Двухкаляровы Пiтон, Скалiсты Змей, цягнуць мацней, то Кракадзiл урэшце выпусцiў носiк Слонiка i адляцеў назад з такiм плёскатам, што чуваць было па ўсёй Лiмпапо.

А Слонiк як стаяў, так i сеў i вельмi балюча выцяўся, але ўсё ж паспеў сказаць Двухкаляроваму Пiтону, Скалiстаму Змею, дзякуй, хоць, праўду сказаць, яму было не да таго: трэба было хутчэй заняцца выцягнутым носам - абгарнуць яго халаднаватымi лiстамi бананаў i апусцiць у ваду соннай, мутна-зялёнай ракi Лiмпапо, каб ён хоць крыху астыў.

- Навошта ты гэта робiш? - сказаў Двухкаляровы Пiтон, Скалiсты Змей.

- Выбачайце, калi ласка, - сказаў Слонiк, - нос у мяне страцiў ранейшы выгляд, i я чакаю, каб ён зноў зрабiўся кароценькi.

- Доўга ж табе прыйдзецца чакаць, - сказаў Двухкаляровы Пiтон, Скалiсты Змей. - Проста дзiўна, як некаторыя не разумеюць сваёй выгады!

Слонiк прасядзеў над вадою тры днi i ўсё чакаў, цi не зробiцца яго нос карацейшым. Але нос не рабiўся карацейшым, i - мала таго - з-за гэтага носа вочы ў Слонiка зрабiлiся крыху касымi.

Таму што, мой мiлы хлопчык, ты, спадзяюся, ужо здагадаўся, што Кракадзiл выцягнуў Слонiку нос у сама сапраўдны хобат - якраз такi, якiя ёсць у цяперашнiх Сланоў.

|< Пред. 15 16 17 18 19 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]