Казки (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 28 из 92

Раней ты быў падобны на каштанавы арэх, а цяпер зрабiўся нiбы яловая шышка. Усе калючкi склеiлiся i зрабiлiся лускою.

- Няўжо? - ускрыкнуў Вожык. - Гэта таму, што я вымак у вадзе. Вось здзiвiцца Плямiсты Ягуар!

Так да самай ранiцы яны памагалi адно аднаму, а калi сонца паднялося высока над зямлёй, яны селi адпачыць i абсушыцца. I, пазiраючы адно на аднаго, заўважылi, што зрабiлiся зусiм на сябе не падобныя.

Потым яны паснедалi, i Чарапаха сказала:

- Мiлы Вожык, я ўжо не такая, якая была ўчора. Але я думаю, што цяпер мне ўдасца пазабаўляць Ягуара як след.

- Я хацеў сказаць якраз тое ж самае. Слова ў слова! - ускрыкнуў Вожык. Па-мойму, луска лепш за ўсякiя калючкi, да таго ж я цяпер умею плаваць. Вось здзiвiцца Плямiсты Ягуар! Пойдзем i знойдзем яго.

Хутка яны знайшлi Ягуара. Ён усё яшчэ быў заняты сваёй параненай лапай. Калi яны з'явiлiся перад iм, ён так здзiвiўся, што падаўся назад i тры разы перакулiўся цераз свой хвост.

- Добрай ранiцы! - сказаў Злючка-Калючка Вожык. - Як здароўечка вашай дарагой матулi?

- Дзякуй вам, яна вельмi добра сябе адчувае, - адказаў Ягуар, - але прабачце, калi ласка, я дрэнна памятаю вашы iмёны.

- Ах, якi вы няветлiвы! - сказаў Вожык. - Яшчэ толькi ўчора вы прабавалi выдрапаць мяне з панцыра...

- Але ўчора ў цябе не было панцыра. Учора ты быў увесь у iголках. Каму ж гэта i ведаць, як не мне? Паглядзi вось на маю лапу!

- Толькi ўчора, - сказала Чарапаха, - вы загадалi мне кiнуцца ў ваду i ўтапiцца ў мутнай рацэ Амазонцы, а сёння i ведаць не хочаце мяне.

|< Пред. 26 27 28 29 30 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]