Казки (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 30 из 92

Але дзiўней за ўсё тое, мiлы хлопчык, што на мутнай рацэ Амазонцы ад таго самагадня да гэтага часу Злючку-Калючку Вожыка i Чарапаху Няспешную ўсе так i называюць Браняносцам. Вядома, у iншых мясцiнах ёсць, як i раней, i Вожыкi i Чарапахi (ёсць яны i ў мяне ў садзе), але лепшыя, разумнейшыя з iх - старажытныя Вожыкi i Чарапахi, пакрытыя лускою, як яловыя шышкi, тыя самыя, што ў Далёкiя Днi жылi на мутных берагах Амазонкi, - тыя заўсёды завуцца Браняносцамi, бо яны такiя разумныя.

Чаго ж табе яшчэ, мiлы хлопчык? Усё зрабiлася вельмi добра, цi ж няпраўда?

На далёкай Амазонцы

Я нiколi не бываў,

Толькi карабель магутны

Там заўсёды гасцяваў,

Толькi карабель праз моры

Амазонкi дасягаў.

Ад Лiверпульскай гаванi

Заўжды па чацвяргах

Адыходзяць судны ў плаванне

Ў далёкi морскi шлях.

Плывуць яны ў Бразiлiю,

Бразiлiю,

Бразiлiю.

I я хачу ў Бразiлiю

Ў далёкi морскi шлях.

Вы не знойдзеце нiколi

У паўночных у лясах

Даўгахвостых ягуараў,

Браняносных чарапах.

А ў Бразiлii сонечнай

Багата так звяроў.

У нас такiх на поўначы

Нiдзе я не знайшоў.

Цi ўбачу я Бразiлiю,

Бразiлiю,

Бразiлiю?

Цi ўбачу я Бразiлiю

Да старасцi iзноў?

ЯК БЫЛО НАПIСАНА ПЕРШАЕ ПIСЬМО

Даўным-даўно, яшчэ ў каменным веку, жыў ды быў адзiн чалавек. Быў ён чалавек першабытны, жыў у пячоры i насiў вельмi мала апратак. Нi чытаць, нi пiсаць ён не ўмеў - ды i не хацелася яму нi чытаць, нi пiсаць, - i, пакуль ён быў сыты, ён быў шчаслiвы.

|< Пред. 28 29 30 31 32 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]