Кучаравае дрэва (на белорусском языке)   ::   Колас Якуб

Страница: 3 из 4



Гучна шумелi суседнiя дрэвы, гул задавалення бег ад вяршынi да вяршынi. Так разносiўся голас Кучаравага дрэва па лесе, так шумела буйнае лiсце ў росквiце вясны.

Але не адным толькi гэтым жыло Кучаравае дрэва. Можа, я не зусiм дакладна выкажу сутнасць яго прыроды, калi скажу, што дваiстым жыццём жыло Кучаравае дрэва.

Гайдалiся песнi яго на галiнках у лесе. Вечарамi i ў часе свiтання гэтым песням уторыў салавей, i ад звонкага дзiцячага смеху калыхаўся, дрыжаў ручаёк, расплываючыся срэбрам па лесе i слухаючы гэтыя песнi. А хто iх чуў, той казаў або думаў сабе: "Вось шчаслiвае дрэва! Эх, каб мне быць такiм!"

Так гайдалiся песнi на галiнках па лесе. Лес iх чуў, чула поле, i луг, i трава, i вада, i збожжа на полi, але цi ведаў хто аб думках Кучаравага дрэва?

А былi ў яго думкi, глыбока затоеныя, для чужых вачэй i вушэй непрыметныя i нячутныя. Часамi супакойвалiся яны i нiбы знiкалi зусiм, а часамi вiхрылiся, бы мяцелiца ў полi, i балючы след пакiдалi дзесь там, у глыбiнях, а сукрыта жылi i жылi. Хто iх ведаў? Хто iх чуў? Нiхто. Адчувала iх толькi само Кучаравае дрэва ды той вецер-лятун трохi ведаў. Ой, шмат чаго ведае ён! Недарма ж ён вiхрыцца па свеце. Нават голас былiнкi не мiне яго вуха.

Набяжыць гэты вар'ят-вецер, прыпадзе гарачаю шчакою да халоднага лiсця i пачне i пачне шалясцець-шапацець аб тых дрэвах, што параскiданы, як i гэтае дрэва, па ўсiх прасторах зямлi.

|< Пред. 1 2 3 4 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]