Кучаравае дрэва (на белорусском языке) :: Колас Якуб
Страница:
4 из 4
У гэтым шэпце неспакойнага ветру чулiся дакоры тых дрэў i скарга iх на Кучаравае дрэва: i навошта яно так моцна зраслося з гэтым грунтам? I каму яно аддае гэты песенны дар? А для iх, для раднi, дзе i быў заложан гэты дар, што дае? Адзiн толькi водгук прыгожых песень, толькi водблiск агню, адны толькi iскрачкi з таго кастра, што гарыць для другiх.
Шумiць-шалясцiць неспакойны вецер, калыша буйнае лiсце. Многа гарчэчы ў гэтым шалясценнi беспрытульнага ветру.
Слухае Кучаравае дрэва, i постаць яго ахiнаецца ў цень. I шэпча яно ў адказ гэтым звадлiвым, горкiм дакорам:
- Ну, што ж. Так сталася. Я тут вырасла. Сокi гэтай зямлi, куды ўрасло маё карэнне, пералiлiся ў сэрца маё i ў думкi мае, i гучаць яны ў песнях маiх...
Эх, многа цяжкiх хвiлiн перажыло Кучаравае дрэва!
У глыбi, дзесь у нетрах гэтай глыбi, ёсць нiкому невiдочныя скрыжалi, а на iх запiсаны мукi i боль, аб якiх часам нiхто не ведае i не здагадваецца.
|< Пред. 1 2 3 4 >|