Кветки па сезону (на белорусском языке) :: Моруа Андрэ
Страница:
9 из 16
Мiж iншым, ядаўно заўважыла, з якiм замiлаваннем... выбiраеце вы кветкi. Вы вельмi любiлi сваю жонку, месье Карлю?
- Вы ведаеце маё прозвiшча!
- Нейк раз, калi вас не было, я пацiкавiлася глянуць i даведалася, што яна памерла ў дваццаць сем гадоў... Гэта жахлiва.
- Жахлiва! Яна была такая цудоўная... прыгожая, ласкавая, разумная...
- Гэтак жа i ў мяне. Я страцiла мужа найлепшага ў свеце... Сапраўды, я не ведаю, цi была дзе жанчына, якую любiлi б так пяшчотна, так уважлiва ахоўвалi... Парой аж занадта... Антуан рабiў для мяне ўсё, i яго смерць катастрофа, крушэнне маiх надзей.
- Памерцi такiм маладым! Даруйце, не буду таiцца, што... спачуваючы вам, я таксама прачытаў надпiс. Там было: 1891-1928... Як гэта здарылася?
- Аўтамабiльная аварыя... Яго прынеслi да мяне без памяцi вечарам... Ранiцай я была такая шчаслiвая... Яго збiралiся прызначыць начальнiкам праўлення. А вечарам...
- Ён быў служачы?
- Не... Буйны завод хiмiчнай вытворчасцi. У трыццаць сем гадоў ён трэцяя асоба на прадпрыемстве. I хутка стаў бы поўным гаспадаром.
- У вас ёсць дзецi?
- Няма. I гэтай уцехi няма.
Яны падышлi да галоўнай брамы. Старшы вартаўнiк, кланяючыся iм, ухмыльнуўся.
- Бач ты iх! - сказаў ён свайму памочнiку, калi тыя былi ўжо на вулiцы. Справа наладжваецца... Як ты думаеш?
У наступны чацвер, нiбы дамовiўшыся зараней, пасля наведвання магiл яны вярталiся разам па той жа алеi. Эцьен расказваў пра сваё жыццё. Ён старшы выкладчык у адным з парыжскiх лiцэяў, пiсьменнiк.
|< Пред. 7 8 9 10 11 След. >|