Лист Якуба Малькевича (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
2 из 14
- Бо прыперлi, яквужа вiламi. Ён думаў так выкруцiцца. Адно ж частку падай! Як прыйшлося ёй часць выдзяляць, дык i асеў. Дзеля чаго ён яе браў, як не дзеля таго, каб выгаду нейкую мець. Што, не праўда?
- Чаму не праўда! - абазвалiся галасы.
- Пасля ўсё грыз яе, як iржа жалеза, пакуль не забiў.
- Двое дзяцей асiрацiў: i сваё, i яе.
- Адседзеў два гады. Гэтакаму каб хаця дзесяць год.
- Я, васпане, за яго вельмi не абстайваю, але... Што мне ён - нi сват, нi брат...
- А так сабе дружака.
- От, можа, сваяком зараз будзе.
- Гэта ўсё, што хто, васпане, гаворыць... Калi што ў яго i было, дык ён за сваё адпакутаваў... А можа, яму самому гарчэй за каго. Што яму кiваць, васпане, туды, дзе ён i сам бачыць. А цяпер ён прападае без сталай гаспадынi. Што ж, сёстры гэтыя дзве на вылёце з хаты - дзякуй Богу, абедзве не маладзенькiя.
- Можа, даўно замужам былi б, каб не гэтакi брат. Можа, нiхто i браць не квапiць з гэтакае хаты.
- А што яны вiнаваты!
- I старэйшая гэтакая самая. Яна ж i памагала яму нябожчыцу грызцi; усё ж i падвучвала, а без падпалу дровы не гараць. Можа б, гэта i ёй трэба было з iм разам у астрог сесцi.
- А маладзейшая, дык гэтая - чалавечая душа. Пра яе што хто скажа.
- Але, гэта iнакшая.
- Жывучы, васпане, i так i гэтак бывае.
- Не ўспеў яшчэ ад астрога ачухацца за першую жонку, як ужо другую бярэ. От ахцак!
- Ды i гэтую бярэ за пасаг... Ты, Варывоне, думаеш, што гэта ён як-небудзь iначай?
- А гэтым сiратам дабра як не было, так i не будзе.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|