Лявон Бушмар (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
103 из 109
- Калi будуць усе гаспадарамi над кожным канём, дык яны ўсе, конi гэтыя, падохнуць.
Ён паклыбаў дадому, плюнуўшы, размахваючы картовымi галiфэ.
Спусцiўся вечар. Шмат людзей сабралася ў двух пакоях - чытальнi i дзiцячай сталавальнi. Уладзя сабраў навокал сябе гурт. Там гаварылi пра агульную хлебапякарню для ўсiх шасцi калгасаў, што былi тут па-суседску, пра ўсялякiя iншыя планы, да якiх дабiралася ўжо калгасаўская ўпартая думка.
Раптам страшны крык уздрыгануў усiх.
- Пажар!
Як iльецца часам з вузкай бутэлькi вада - падае i сцiскаецца ў горле, гэтак пацiснулiся ўсе праз дзверы, пачалi выскокваць праз вокны. Гарэла глухая сцяна гэтага ж дома. Перад усiмi выскачыў з акна Вiнцанцюк з крыкам:
- Адзежа ўся гарыць мая на новай кватэры!
Неўзабаве гарэла ўжо ўся прыбудоўка, агонь па смольнай сцяне бег шпарка. Зараз жа загула i ўся франтовая сцяна. Утушыць было нельга, як нi старалiся. Не ўспелi нават павыносiць усяго з дома.
Андрэй аблiваўся потам, выпiхаючы з агню пас ад малатарнi. I ледзьве твар яго выглянуў з дыму, убачыў ён, страшна жахнуўшыся, як бегла аднекуль Галена. Асвечаны агнём твар яе быў страшны. Яна штосьцi крычала, але рухавы гул натоўпу i агню глушыў яе. Андрэй кiнуўся да яе i ледзьве расчуў:
- Бушмар ходзiць за гумнамi. З аўса выпаўз... сама бачыла...
Хто чуў - iрванулiся бегчы. Андрэй адскочыў на крокаў дзесяць наперад усiх i ўскiнуў угару руку. Цiхом, не крычаў i не загадваў словам, натоўп спынiўся, як ад грознага загаду.
|< Пред. 101 102 103 104 105 След. >|