Лявон Бушмар (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 105 из 109

Паўзком шмыгануў ён упоперак цераз дарогу ў ярыну, але там трох чалавек устала перад iм, з левага боку гумен i тут, каля яго адзiн. Бушмар падаўся задам да гуменнай сцяны, выцягнуўшы шыю, выпрастаўшыся на ўвесь рост свой, адыходзiўся ўсё задам, а адтуль ужо хлынула бурная паводка людзей.

VIII

У той дзень Бушмара бачылi на полi. Ён вазiў з наймiчкаю i з пастушком сваiм снапы. Апошнi воз браў ён позна, калi ўжо на калгасаўскiм полi даўно нiкога не было. Узяўся ён за сваю вячорную брыдкую работу познiм ужо вечарам.

Ён цяпер азiраўся па баках, як злоўлены воўк.

- Гэта ён! - заенчыў натоўп.

- Гэта ён!

- Гэта ён!

Людское мора рынулася на яго.

- Жывога на кавалкi разарваць!

- Духi з яго дастаць!

- Бi яго!

- Бi!

- Цягнi, цягнi!

Бушмар прытулiўся да гуменнай сцяны i калацiўся ўвесь ад нялюдскай узбуджанасцi i роспачы. Вось ён раптам ва ўвесь дух iрвануўся, думаючы, мусiць, прабiцца праз жывую сцяну. Тут жа яго хтосьцi пхнуў, аж ён ляснуўся плячыма вобземлю. Тут на яго i лiнулася людская бура.

Але каля яго арудаваў ужо Ўладзя. Ён кiнуўся ў самую гушчыню натоўпу i размахнуў рукамi. Хтосьцi закрычаў, хтосьцi сам распiхаць пачаў натоўп. Усё над Бушмарам кiпела, як у катле. Бушмар ратаваўся i рукамi i зубамi. Толькi на нагах сядзеў ужо хтосьцi i падбiраўся да яго рук.

- Жывога не пусцiць!

- Бi!

- Бi!

Яго ўжо збiвалi.

Але вось на адзiн момант Уладзю ўдалося спынiць раз'юшанасць натоўпу. I голас яго, разам з Андрэевым, пранiзалi навальнiчны гул тады, калi натоўп зноў гатоў быў рынуцца i змяшаць Бушмара з зямлёю.

|< Пред. 103 104 105 106 107 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]