Лявон Бушмар (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
104 из 109
Андрэй стаяў адзiн момант перад усiмi, акiнуў натоўп зiркам. Мала калi бачылi яго такiм, як цяпер. Ён толькi жорсткiм шэптам выгаварыў, страшна змянiўшыся i гаручы ўвесь жудаснаю трывогаю:
- Два за мною, i нiкога больш!
Дом ужо гарэў увесь. Страха ўпала. Трашчалi сцены. Натоўп выдзелiў у сябе двух чалавек - само гэта зрабiлася, з маўклiвай несвядомай згоды. Паўз нязжатыя аўсы памчалiся яны пад гумны.
Хоць бы жывая душа была дзе тут! Шум пажару грозна дакочваўся сюды, але святло не даходзiла з-за сцен i дрэваў. Змрочна было на агародах. Тры гумны стаялi ў самых аўсах: адно было поўна пшанiцаю i жытам, два яшчэ пуставалi да ярыны...
...Але натоўп не вытрымаў больш каля агню: ужо чуўся стук i шорганне ног, гул. Андрэй кiнуўся, як наўцёкi ўсё роўна. Андрэй махнуў рукою налева ад гумен, i мужчыны кiнулiся туды. Сам ён забег з правага боку i ўпаў у авёс, пачаў паўзцi.
Рабiлася ўсё гэта ну мо хвiлiны тры, найбольш. Нiкога за гумнамi не было вiдаць. Натоўп гуў дзесьцi i трымаўся пакуль на той бок гумен. Прайшло яшчэ колькi найкаротшых момантаў. Раптам ад гуменнай сцяны аддзялiлася высокая постаць. Страха ў сярэднiм поўным гумне з гонты была, i чалавек штосьцi раздумваў. Раптам ён нагнуўся, лёг на зямлю. Туды з-пад варот цяглася непадгрэбеная салома.
Але натоўп з таго боку быў ужо тут. Страшны гул трос цiшыню. Дык чалавек штосьцi там спяшаўся рабiць. Раптам ён пачуў, мусiць, што нiчога не ўспее.
|< Пред. 102 103 104 105 106 След. >|