Лявон Бушмар (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
34 из 109
I праз яе, праз Амiлю. Ёй не было ў што апрануцца, гнаць у поле быдла i гэтаксама стрыечнаму брату, малому, сыну гэтай самай цёткi. Чаму, як якiя дзiкуны, забыўшыся на блiзкае сваяўство, крыўдзяць адно аднаго з-за гэтакай дробязi нядобрымi словамi? Гэтак жылi, што i старыя лахманы для iх не заўсёды драбяза, а яшчэ - калi чалавек кожны дзень у голадзе i холадзе, дык тут ужо ўсякiя межы i ўстанаўленнi руйнуюцца.
Беглi ў яе думкi няроўна, утрапёна.
То выхапяць яны з чалавечай таямнiцы што-небудзь з таго, што калiсьцi было перажыта, ранейшае бацькава парабкоўства ў двары, бадзянне па месцах, то засцелюць усё перад чалавекам у ясныя колеры чагосьцi невядомага, што вельмi падобна пад маўклiвую шырыню зямлi ў гарачы поўдзень, калi ў чалавека такое ўтрапенне, а навокал усё само ў сабе i ў сваiм спакоi.
З усiх гэтых думак i ўяўленняў паўстала спёка на пыльнай дарозе i аж чырвоны бляск сонца на ёй. Яна, гэтая дарога, была пустая, i пыл на ёй, што ўзнiмаўся з-пад калёс, не ападаў, а стаяў невысока над зямлёю. На драбiнах поплеч з Амiляю сядзеў Андрэй, якога яна везла ў горад да доктара.
Ён не спадзяваўся выжыць, i на захадзе сонца сумна яна развiталася з iм каля глухога будынка гарадской больнiцы. I ўсю ноч ехала адна дадому.
Хлопчык усё стаяў каля яе на зямлi, трымаўся за яе ногi, а яна глядзела кудысьцi за вокны ў гарачае неба.
У гэтай хатняй сумятнi, у цясноце пачула яна яшчэ тое, што часцей за ўсё чула ў несвядомых успамiнах сваiх. Чула ў самыя вострыя моманты.
|< Пред. 32 33 34 35 36 След. >|