Лявон Бушмар (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
45 из 109
Над полем, над ёю, над усiм вакольным чула яна - гуў лес. Яна сядзела на зямлi, маленькая, змучаная, без ранейшых жывых колераў уваччу.
Быў вецер, было чыстае неба i адзiноцтва. Шумеў лес, i маўчала поле.
Раздзел другi
I
Вiнцэнты нiколi не ўспамiнаў ужо сваiх дзяцей ад першай жонкi - яны даўно рассыпалiся па свеце, ад другой жонкi былi два сыны. Праз колькi ўжо год яны сварылiся - нiяк не маглi выжыць разам, але гаспадарка была гэтакая, што дзялiцца было нельга. Жывучы пры iх, Вiнцэнты трымаў руку то аднаго, то другога, як калi, а ўсiм гаварыў, што ўмешвацца яму ў спрэчку дзяцей няма ўжо лiшне чаго - ён iх пагадаваў, а цяпер яны павiнны яго дагледзець, i больш ён нiчога да iх не мае.
Багатым лiшне Вiнцэнты нiколi не быў, але ганарыстым быў заўсёды. З Бушмаравага бацькi смяяўся, бывала, што той хоць i заможны, але страцiў з выгляду ўсю сваю шляхетнасць, забыўся, мусiць, на сваю радавiтасць i не знаўся з выдатнымi арандатарамi i панамi. Сам жа Вiнцэнты з панамi знаўся гэтак: чакаў, бывала, у нядзелю ля касцёла пры панскiх фаэтонах, пакуль не выйдзе з касцёла знаёмы пан. Панскiя фурманы пакеплiвалi з яго, а ён зняважлiва, моўчкi адно паглядаў на iх з вышынi свайго шляхетнага гонару. Як выходзiў да фаэтона знаёмы пан, Вiнцэнты далiкатна вiтаўся, пакуль лёкай зашпiльваў на пану дарожны пыльнiк, Вiнцэнты падтрымлiваў панаў локаць i пасля падсаджваў пана ў фаэтон.
|< Пред. 43 44 45 46 47 След. >|