Лявон Бушмар (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
46 из 109
За гэта пан пры спатканнi нiколi не адмаўляўся адказаць на прывiтанне Вiнцэнтага, а калi Вiнцэнты раз у год з'яўляўся ў маёнтак да панскiх пакояў, пакаёўкавыносiла яму што-небудзь з старых панскiх убораў - нагавiцы, сурдут або камiзэльку. Гэтакiя дачыненнi былi ў яго, можна сказаць, з усiмi вакольнымi панамi i нават некаторымi падпанкамi. З гэтай прычыны iншы пан ля касцёла яшчэ здалёк пазнаваў яго па сваiх, напрыклад, нагавiцах, другi па сурдуце, а па камiзэльцы - якi-небудзь маянтковы радзiвiлаўскi фундатар.
Як на паноў прыйшоў звод, Вiнцэнты пачаў прарокаваць, што "гэта так не будзе хамам даравана", але пасля, як сыны яго панацягвалi з панскага лесу дрэва, ён стаў цiшэйшым. Моўчкi ўжо ўбiраўся святочнымi днямi ў панскiя неданоскi.
З суседзьмi ён ладзiў, але дружбы нi з кiм не меў. Каго i ненавiдзеў, дык i з тым гаварыў заўсёды лагодна. Так ён гаварыў i з Амiлiным братам Андрэем. Андрэя называў ён гадам, шмат было прычын дзеля таго, каб быць яму "гадам". Зусiм сцураўся ён усялякай веры ў Бога. Ён першы павёў вёску на панскую зямлю i шляхечыя хутары, тлумачачы ўсiм, што савецкая ўлада нiколi не лопне. I хоць сыны Вiнцэнтага таксама раскашней атайбавалiся на зямлi цяпер, але Вiнцэнты ведае, што "не аб адным толькi хлебе жыў будзе чалавек".
Быў час, калi Вiнцэнты гатоў быў з кожным Андрэевым словам згаджацца. Гэта ў той год, калi сыны яго панабiралi зямлi i лесу. Андрэй рабiў "выгадную справу", i каб на гэтым справа гэтая спынiлася, лепшага нiчога i не трзба было б. Цяпер паны ўжо могуць i не варочацца, можна, калi на тое пайшлося, i без iх пражываць на свеце, абы толькi ўсё як мае быць усталявалася; абы паўрасталi як мае быць новыя межы.
|< Пред. 44 45 46 47 48 След. >|