Лявон Бушмар (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 57 из 109

Як бы ўсё ўжо было скончана, больш ужо нiчога не трэба на свеце чалавеку, але пасля з'яўляцца пачала абыкласць, незвычайнае стала набываць адзнакi звычайнасцi, i тады зноў чалавек стаяў на зямным грунце.

III

У хутарской адзiноце Галена нарадзiла сына. У той самы дзень Бушмараў брат ледзьве ўспеў прывесцi сваю жонку, а праз якi дзень Галена пачала брацца за работу.

Братава жонка паехала. Гэтай Бушмаравай раднi Галена не любiла.

Бушмараў сын удаўся ўвесь у матку. Бацькаўскi быў толькi колер вачэй. Гэта гаварылi ўсе, хто бачыў яго, а паглядзець на малога падыходзiлi людзi пад Галену, калi яна выносiла яго ў лес i за лес. Яна несла яго скрозь паўз сцяну лесу, думала толькi пра яго i гэтым адцягвала непатрэбны клопат свой ад непазбыўнага бязладдзя ў хаце. Бо як ты нi глядзi i нi клапацiся, аднымi рукамi нiчога не парадзiш. Як яна спачатку нi разрывалася за работаю i клопатам, усё роўна не ўтрымала парадку. Усё было не дагледжана, параскiдана. I яна прыняла гэта з лёгкiм сэрцам. У яе з'яўляцца пачала нуда па людзях, таму яе гэтак часта i цягнула за лес, а тады якраз адбылiся вялiкiя змены навокал. Бушмару пакiнулi толькi сялiбу i зямлi па норме на душу. На гэты бок лесу было ўжо калектыўнае поле. Яно цiснула сялiбу немiласэрна. Тады Галена першы раз за ўвесь час напiсала Бушмару праўду пра гаспадарку.

У тыя часы Вiнцэнты трапятаўся як падсмалены. Мусiць, дапякло чалавеку добра, калi не цураўся ўзяць на сынаву шыю Бушмарава дзiцянё, але пасля апошняга таго прыходу да Галены ён асеў як знясiлены.

|< Пред. 55 56 57 58 59 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]