Лявон Бушмар (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
66 из 109
У нагах з'яўлялася цяжкасць, ападаць пачалi нездаваленне, страх, злосць, нянавiсць, трывога... перад iм чарнелi сцены i стрэхi, мiльгацелi святлом вокны. Даўно не быў тут Бушмар. Ён цураўся гэтага месца даўно ўжо, аж з самага здарэння з паручнiкам, а цяпер i пагатоў. Каля крайняй хаты ён стаў, пакуль узыходзiць пачала на думку вялiкая патрэба яго рушыць зараз жа адсюль.
- Здароў, Бушмар!
Бушмар здрыгануўся. Ён не заўважыў быў, што ў варотах стаялi людзi. Некалькi чалавек. Цяпер ён пазнаваў тутэйшых хлопцаў. Яму нядобра стала пры iх.
- Як маешся, Лявон?
- Нечага ж да нас?
Бушмар не гаварыў нiчога. Да яго падышлi. Цяпер ён пазнаў i Андрэя тут, штосьцi там гаварылi каля яго цi то з iм, цi то самi з сабою, але ён не чуў пра што. Толькi кальнула яго Андрэева слова. З гэтага ён i чуць пачаў гаворку:
- Кагадзе што пра цябе мне Вiнцэнты ўспамiнаў. Нешта вельмi не любiць ён цябе.
I тут прайшло ўсё ранейшае. Выразна вырасла перад усiм адно вялiкае i найважнейшае цяпер: нянавiсць да Андрэя.
- А ты яго цi не нацкоўваеш на мяне?!
- Хiба мне работы iншае няма?
- А што табе больш рабiць? Табе iншае работы i не трэба.
- Чаму ты гэтак думаеш?
Бушмар чуў на сабе зняважлiвы i злосны Андрэеў зiрк, бачыў, як той падступiў блiжэй.
- Я не думаю, а на сабе бачу тваю работу. Я яе пачуў добра! Можа, лепш ужо i чуць не трэба.
Ён стрымлiваў моцнае жаданне змяшаць Андрэя з зямлёю.
|< Пред. 64 65 66 67 68 След. >|