Лявон Бушмар (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 70 из 109



- Не думай нi пра што, - падышла да яго Галена.

I, не дачакаўшыся адказу:

- Можа, нават да ўсiх прыстанеш жыць, мне хочацца ў людзi. I ты там зменiшся...

- Дык мне змянiцца трэба?

Яна адчула, што сказала ў гэтую хвiлiну глупства. I паправiлася як магла:

- Гэта так я сказала. Так сабе... Кiнь, не думай нi пра што, давай жыць будзем, як людзi жывуць... Вазьмi сябе ў рукi, не злуй, не муч сябе i мяне лiха ведае якiмi думкамi, словамi...

Яна палажыла яму локцi на плечы, нагнулася да яго тварам. Ён сядзеў цяпер гэтакi малы i слабы перад ёю. Яна стаяла над iм, глядзела яму ў твар.

Але ён не паддаўся. Ён перш за ўсё глыбока чуў мяжу мiж сабою i ўсiмi, нават ёю. У iх нейкае там сваё жыццё, а ў яго сваё. Ён, дзеля прыклёпу, пагладзiў яе па галаве i падняўся. Нехаця ўзяўся ён за работу на двары, чуючы сябе чужым усяму i ўсiм нават тут. Ён i не спрабаваў саўладаць з сабою. Нашто гэта патрэбна чалавеку! Нiколi гэтага не было, не радзiлася гэта разам з iм на свет!

VII

I Андрэй бачыў цеснату навокал сябе, але ў сабе самiм чуў волю.

Як тады, пасля неспадзяванай гаворкi з Бушмарам, увайшоў ён у хату, чамусьцi, як нiколi раней, ахвацiла яго адчуванне цеснаты тут. Можа, гэтая гаворка абудзiла ў iм парываннi, што заўсёды жылi ў iм.

Яго i Амiлiны дзецi спалi. Амiля больш не спявала калыханкi. Яна i жонка яго шылi штосьцi, нагiнаючыся над сталом да лямпы. Пахла ў хаце парнасцю, тхнула запечным пылам.

|< Пред. 68 69 70 71 72 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]