Лявон Бушмар (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
72 из 109
Над дзвярыма ледзьве жыве няроўным стукам сваiм старасвецкi, можа, дзедаўскi яшчэ, гадзiннiк. Раптам пачынае плакаць меншы Амiлiн сын. Амiля кiдаецца да калыскi закалыхваць яго. Зноў калыханка льецца за вокны, а там яе падхватываюць дубы i пераносяць у сваю гушчырню. Там яна тоне ў роўнай песнi ветру. Вецер iдзе ў сваю дарогу.
Даўнейшыя Андрэевы цымбалы вiсяць у каморы насупроць акенца без шкла. Ветру, калi ён з гэтага боку, латва кожны раз казытаць запыленыя струны iх. Цымбалы i цяпер звiняць цiхiм звонам.
- Цымбалы звiняць, - гаворыць Андрэю жонка, летуценна гледзячы ў вяршалiны дубоў над страхою.
Яны выходзяць з хаты, у ясную ноч. Восень спiць у бляску зямлi пад срэбрам неба. Дубы гудуць.
Удваiх яны стаяць на вулiцы. Нiчога не хочацца гаварыць, а толькi думаць бяздум'ем.
- Лiхi малы, не дае Амiлi спакою нiколi, - гаворыць яна, азiраючыся на хату.
- Тут кагадзе быў Бушмар, я гаварыў яму, а ён слухаў, - гаворыць ён.
- Ну? - дзiвiцца яна.
Зноў яны маўчаць. У хаце сцiхла калыханка, Амiля выбягае ў ноч. Утраiх яны стаяць.
- Цымбалы звiняць, - прыслухоўваецца Амiля.
- Няхай адно хлопцы падрастаюць, - смяецца Андрэй.
Ноч.
VIII
Вiнцэнты лiпеў, як на пакуце. Цяпер яго не мучыў ужо нi смутак, нi якое-небудзь моцнае вельмi жаданне, а была толькi злосць. Старэйшы сын у пачатку зiмы зусiм выбраўся з хаты, чуць нават не сцураўся бацькi за яго дурную ўпартасць. Сам застаўся ў падсуседзях, хат праз чатыры ад бацькi. На вясну палавiна вёскi iшла на знос, усё перараблялася, зменьвалася. Ён не адступiўся ад усiх.
|< Пред. 70 71 72 73 74 След. >|