Лявон Бушмар (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 71 из 109

Ён заўважыў: за трамам пылела праз доўгiя ўжо гады колькi кнiг, з тых часоў, як яшчэ ямубыло калi больш цiкавiцца iмi, калi яшчэ з армii некаторыя з iх прынёс ён, а цяпер гаспадарскi клопат - адны яго мужчынскiя рукi ў хаце - забiваў у iм увесь час.

Ён падышоў да стала, глянуў у жончын твар. Ён часта спрабаваў уявiць яе сабе ранейшаю, маладою. I не мог. Даўно ўжо яна замужам за iм. Твар яе даўно пачаў блекнуць i старэць. I толькi рабiўся маладым, дзявочым, калi радасць якая ажыўляла яго. Тады вочы яе свяцiлiся агнямi, разганялася з твару надакучлiвая i прыкрая непазбыўнасцю сваёю заклапочанасць.

Калiсьцi, у зусiм яшчэ маладыя гады, калi ён быў удалым цымбалiстам, яна была сарамяжаю i цiхаю. Першыя спатканнi яшчэ i цяпер хвалявалi яго. Колькi разоў ён, жывучы з ёю, успамiнаў той час. Яна глядзела ў адно месца, кудысьцi скрозь усё, што было перад вачыма, далей за ўсё, i надоўга клала на твар летуценную ўсмешку...

- Памятаеш, як ты да мяне бегла тады праз поплаў, уцякаючы ад канпанi?

Яна пераводзiла вочы на яго, не зганяючы з твару той прывабнай заўсёды дзеля яго ўсмешкi.

- А я крычаў табе: "Хутчэй, хутчэй, дагоняць!" Памятаеш?

Можа, ад яго цяперашняга пiльнага зiрку яна ўзнiмае на яго вочы. Штосьцi гэтакае нечаканае ўзбягае на яе думкi, робiць нецiкавую работу. Яна нават крыху адкiдае ад сябе сфастрыгаваную з палатном кудзелю i апускае вочы на стол. Думае. Настрой гэты перадаецца i Амiлi. Утраiх яны маўчаць. Думкi цi то летуценнi пануюць у iх. Думкi - як бяздумнасць. Гэтак доўга.

|< Пред. 69 70 71 72 73 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]