Лявон Бушмар (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 97 из 109

Умеў часамi ўцэлiць словам!

- Каму няўгодна, няхай хоць сёння выбiраецца!

- Бо тады гаварылi, што бо адразу рай будзе на зямлi, што i трактары i шмахтары будуць, а гэта - тымi самымi плугамi i коньмi ару.

- А што ж ты думаў, табе нехта гасцiнец адразу паткне, - на, галубок, цешся! Патроху ўсё прыдбаецца! Глядзi, у якой ты хаце раней i як жыў, а як цяпер!

- Мала што калi што там будзе! Далёка чакаць!.. К чортавай матары!

- Дык дайсцi ж да чаго трэба!

- Мужчыны! - гукнуўАндрэй.

Сцiхлi ўсе.

- Тут справа вельмi простая здаецца некаторым, - раздзялiўся, разбiўся, i ўсё. Раней рабiлi, а пасля раскiдаць. Я думаю, што тут гэта работа аднаго цi двух чалавек. I якраз не нас, а недзе трохi дальшых!..

Сход доўга не цягнуўся, але ён павярнуў справу ў другi бок. Некалькi чалавек пакаялася ў сваёй гаворцы з малодшым Вiнцэнтавым сынам: кожнаму калгасаўцу пабудаваць асобную хату i давесцi справу да разбiўкi зямлi на дзялянкi.

V

Сонечны дзень. Лясы ў зялёных уборах маўчаць у летняй палявой шырынi. Поле - як жытняе мора, аж да самага дальняга лесу, далёка за ўзгорак - адзiн бязмежны палетак. Людзi чакаюць добрага ўраджаю.

Ужо зусiм, можна сказаць, забудаваўся калгас. Усе ўжо за гэты год выбралiся пакрысе з сваiх даўнейшых хат, але некаторыя хаты стаяць яшчэ патроху iх разбiраюць. Яшчэ ўзвышаюцца з жыта печышчы, пазарасталi яны крапiвою i лопухам. Збоку дзе-нiдзе пазацвiтаў нават калючы чартапалох. Зелле i трава буйна павыбiвалiся з-пад парассыпанай бiтай цэглы i глiны.

|< Пред. 95 96 97 98 99 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]