Маё дзела цялячае (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 4 из 18

Усякi, падла, баiцца першым выбрацца з хаты, як бы тут з яго скуру збiраюцца дзерцi.

- Ого, начальства прыйшло, - гукнулi ў грамадзе, убачыўшы Юлiка.

- Жадаю табе сёння жа зрабiцца гэтакiм начальствам, - адказаў Юлiк.

- Чаму, нядобра?!

- Iдзi запрабуй гэтакага дабра. Зразу боты ў гразi пакiнеш.

- Чаго я маю iх пакiдаць?

- Калi не маеш пакiдаць, дык самi пакiнуцца, як станеш кожны дзень па дваццаць разоў лазiць з хаты ў хату.

Пачуўся рогат. Юлiк убiўся ў кучу мужчын.

Iшлi гутаркi.

Гаварылi моцна, аж крычалi пасярод памяшкання каля стала.

На голаў вышэй за ўсiх мужчын стаяў там Данiель Кiралейза - самы багаты шляхцiц з хутароў.

Доўгi, як качарга, з шырокiм аплыўшым тварам i тоўстымi рыжымi вусамi, ён заўсёды стараўся выглядаць чалавекам сталым i важным. Дзеля гэтага ён суконную жакетку сваю зашпiльваў усяго на два гузiкi - верхнi i самы споднi, а пад адтапыраную сярэдзiну грудзiны запiхаў рукавiцы або часам нават i шапку; "тоўсты чалавек зусiм iначай выглядае", - гаварыў ён аб гэтым сваёй жонцы.

У хутаранскай капэле ён граў на кларнеце i, лiчачы гэта вельмi важным i вялiкiм дзелам, стараўся заўсёды ўсiм гаварыць аб гэтым.

I цяпер, чакаючы адчынення сходу, ён гаварыў аб гэтым жа.

- Не тыя гады цяпер, - паважна выпускаў ён праз свае вусы слова за словам, - няма жаднага разгарнення. Вяселлi цяпер найбольш абыходзяцца без музыкi; вечарынкаў i розных там iгрышчаў зноў не спраўляюць, хiба трапiцца калi, гады ў рады, спектакль граць.

|< Пред. 2 3 4 5 6 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]