Маё дзела цялячае (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 5 из 18

Дыi то, якая там iгранка! - ты граеш аднаго марша, а кiшкi ў цябе другога. Мо а думаеце, цяпер, граючы, па-людску закусiш?! Бронь божа! Хiба яблык глымзанеш, больш нiчога. Вось бывала, калi забяруць дзе вяселле граць, дык, браткi мае, што там робiцца! Колькi я даўней, граючы, гэта, на вяселлi, кiлбас пераеў. Страшэнная моц! Каб збiраў у адно месца, дык напэўна назбiраў бы кучу, большую за гэтую будынiну.

- Адно, думаеце, кiлбас, - перабiў другi музыкант хутаранскае капэлы Гаронiм Цурубалка, даўжэйшы яшчэ за Данiеля i трошкi згорблены багатыр-шляхцiц. - Каб жа адно кiлбас. А пiрагоў... процьма! Бывала, выйграеш кракавяк ды зразу за стол. Набярэшся - ледзьве вылезеш. Не ведаеш, Данiель, пачом цяпер струны ў Слуцку? - раптоўна абярнуўся ён да Данiеля, каб паказаць, што гаварыць-то я гавару, але i дзела не забываю. I, не чакаючы адказу, зразу загаварыў далей к грамадзе мужчын: - Гэта, бачыце, у мяне адна струна, лiха ёй, стала дрынгаць. Абы смыкам да яе дабяруся, дык усё роўна, як цвiкам па шклу. Але потым нiчога, - дадаў ён, каб яшчэ больш паказаць сваю здольнасць ва ўсякiм дзеле, - нiчога, умеючы можна зрабiць, што гладка зыдзе, як на тое i трэба. У мяне нiколi нiхто фальшы не знойдзе. - I, падмiргнуўшы ўсёй грамадзе, ён важна дадаў: - Трэба ўмець як выкруцiцца, на ўсё трэба лоўкасць.

- Як жа ты выкручваешся? - запытаў нехта ззаду.

- Я?! Як толькi дабяруся да гэтае струны, дык у той жа момант таркану нагой бубнага Фабiяна Свiнкоўскага.

|< Пред. 3 4 5 6 7 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]