Маё дзела цялячае (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 7 из 18



Моцна i густа сапучы з-пад сваiх велiзарных вусоў, ён некалькi хвiлiн пастаяў каля дзвярэй, разглядаючы, к якой тут лепш грамадзе прыстаць з гутаркамi, потым паволi пайшоў у самы цёмныкут, дзе Грыгор Шамяцiла, шапяляючы на гукi "ж" i "ц", не спяшаючы расказваў "гiсторыю пра Бога i яго слугу - чалавека".

- Тым часам, - цягне ён сваё нуднае апавяданне, - пазваў Бог анёла Архiстрата, ды i каза: "Павiнен ты, анёле, зляцець на зямлю i зрабiць, каб людзям было добра зыць". "Пане Бозе, - каза анёл, - як за я гэта зраблю, калi людзi грэсныя?"

Апавяданне яго вяла, як бы нехаця, спаўзае з яго языка i мала будзiць цiкавасцi сярод слухачоў. Але яны слухаюць, бо любяць глядзець, як Грыгор кiваецца, пыхкае люлькаю, калупае ў ёй кiпцем i вярзе нейкую пляту, якую, напэўна, сам выдумаў i якую яны ўжо чулi ад яго тысячу разоў.

Паволi скрыпнуўшы дзвярыма, уваходзiць Хама Скрут, адзеты ў "будзённы спiнжак". Чухаючы ў сваёй касматай, трохi пасiвеўшай барадзе i моцна грукаючы сваiмi велiзарнымi ботамi, ён зразу iдзе к сталу, дзе некалькi кучак вядуць розныя гутаркi i спрэчкi. Хама не прапускае нiколi нiводнага сходу, бо любiць "абстайваць праўду". I цяпер, скора падышоўшы к сталу, ён зразу пытае: "У чым дзела, хлопцы?" - i, не чакаючы адказу, зразу заглушае ўсiх сваiх зычным голасам.

Неўзабаве яўляецца Юзiк Сучок, вясёлы "чудак" гадоў пад трыццаць. Ён садзiцца на пустым месце, i к яму зразу пачынаюць сцягвацца i малыя i старыя - усе, хто толькi хоча пасмяяцца ўволю.

Некалi Сучок рыхтаваўся выйсцi за дзяка, i хоць экзаменту не вытрымаў, але навучыўся многа розных "кандакоў i пракiмнаў", якiя i любiў, каб пасмяшыць людзей, выспеўваць i расказваць на свой лад.

|< Пред. 5 6 7 8 9 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]