Маыгли (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
162 из 197
Тут усё гэтак жа, як было, калi я быў не даўжэйшы за тваю руку.
Патрэсканыя ад часу i непагадзi скалы ў цяснiне Вайнгангi ад самага пачатку джунгляў былi жыллём Маленькага Народа Скалаў - клапатлiвых, сярдзiтых чорных дзiкiх пчол Iндыi, i, як добра ведаў Маўглi, усе сцяжынкi зварочвалi ўбок за паўмiлi ад iх уладанняў. Шмат стагоддзяў Маленькi Народ меў тут прытулак i раiўся тут, перасяляўся з расколiны ў расколiну i зноў раiўся, пакiдаючы на белым мармуры плямы ад старога мёду, лепячы свае чорныя соты ўсё вышэй i глыбей у цемры пячор. Нi чалавек, нi звер, нi вада, нi агонь нi разу не асмелiлiся iх закрануць. Абапал ракi цяснiна на ўсю даўжыню была нiбы завешана мiгатлiвым чорным аксамiтам, i Маўглi скалануўся, калi ўзняў вочы, бо над iм вiселi, счапiўшыся, мiльёны пчол, якiя цяпер спалi. Там былi яшча глыбы i гiрлянды i нешта падобнае на гнiлыя пнi, што ляпiлiся да скалаў. Гэта былi старыя соты мiнулых гадоў або новыя гарады, пабудаваныя ў зацiшку схаванай ад ветру цяснiны. Цэлыя горы губкавых гнiлых адкiдаў скацiлiся ўнiз i заселi памiж дрэвамi i лiянамi, якiмi зараслi скалы. Прыслухаўшыся, Маўглi не раз лавiў вухам шоргат i гук падзення поўных мёду сотаў, што зрывалiся ўнiз дзе-небудзь у цёмнай галерэi, потым - сярдзiтае гудзенне крыльцаў i змрочнае "кап-кап-кап" мёду, што пералiваўся цераз край i густымi кроплямi павольна падаў на галiны.
На адным беразе ракi была маленькая пясчаная водмель не шырэй за пяць футаў, i на ёй грувасцiлiся горы смецця, што назбiралася за сотнi гадоў.
|< Пред. 160 161 162 163 164 След. >|