Маыгли (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 161 из 197



Прамы, як страла, ён павярнуў да галоўнага рэчышча Вайнгангi i кiнуўся ў ваду крыху вышэй плёса, за якiм вiднелася Скала Мiру, а разам з iм кiнуўся ў ваду i Маўглi.

- Не, не плывi сам - я рухаюся хутчэй. На спiну да мяне, Маленькi Брат!

Левай рукой Маўглi абняў Каа за шыю, правую руку моцна прыцiснуў да цела i выцягнуў ногi ў даўжыню. I Каа паплыў супраць цячэння, як умеў плаваць толькi ён адзiн, i струменi бурлiвай вады запенiлiся вакол шыi Маўглi, а яго ногi загайдалiся на хвалi, узнятай слiзготнымi бакамi ўдава. Крыху вышэй Скалы Мiру Вайнганга звужваецца ў цяснiне памiж мармуровых скалаў ад васьмiдзесяцi да ста футаў у вышыню, i вада там шалёна iмчыцца мiж скаламi па вялiкiх i малых камянях. Але Маўглi не думаў пра гэта; не было такой вады на свеце, якой ён спалохаўся б хоць на хвiлiну. Ён глядзеў на скалы па берагах ракi i трывожна нюхаў паветра, у якiм стаяў саладкавата-кiслы пах, вельмi падобны на пах мурашнiку ў спякотны дзень. Ён мiжвольна спусцiўся нiжэй у ваду, выстаўляючы галаву толькi для таго, каб уздыхнуць. Каа стаў на якар, двойчы абкруцiўшы хвост вакол падводнай скалы, i падтрымлiваў Маўглi, а вада iмчалася паўз iх.

- Гэта Месца Смерцi, - сказаў хлопчык. - Чаго мы тут?

- Яны спяць, - сказаў Каа, - Хатхi не саступае з дарогi Паласатаму, але i Хатхi i Паласаты саступаюць з дарогi рудым сабакам. Сабакi ж кажуць, што нiкому не саступяць з дарогi. А каму саступае з дарогi Маленькi Народ Скалаў? Скажы мне, Гаспадар Джунгляў, хто ж у нас сама галоўны?

- Вось гэтыя, - прашаптаў Маўглi. - Тут Месца Смерцi. Хадзем адсюль.

- Не, глядзi як след, таму што яны спяць...

|< Пред. 159 160 161 162 163 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]