Маыгли (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 174 из 197

Гэта быў чужынец Вантала. Ён нi разу не вымавiў нi слова, але не спыняў свае страшныя скокi на вачах у сабак.

Сабакi доўга прабылi ў вадзе i ледзьве плылi: iхнiя шкуры намоклi i пацяжэлi, калматыя хвасты набрынялi, як губкi, а самi яны так стамiлiся i аслабелi, што моўчкi пазiралi на два палаючыя вокi, што неадступна праводзiлi iх.

- Кепскае гэта паляванне, - сказаў нарэшце адзiн з сабак.

- Добрага палявання! - сказаў Маўглi. Ён смела выскачыў з вады побач з iм i ўсадзiў доўгi нож яму пад лапатку, ды так, што сабака нават не аскiрзнуўся.

- Гэта ты, чалавек-воўк? - спытаў Вантала з берага.

- Запытайся ў мёртвых, Чужынец, - адказаў Маўглi. - Хiба яны не плывуць унiз па рацэ? Я ўволю накармiў гэтых сабак граззю, я ашукаў iх сярод белага дня, а iхнi важак застаўся без хваста, але ўсё ж i на тваю долю яшчэ хопiць. Куды iх гнаць?

- Я пачакаю, - сказаў Вантала. - Уся доўгая ноч перада мною, там паглядзiм.

Усё блiжэй i блiжэй чуўся брэх сiянiйскiх ваўкоў:

- За Чараду, за ўсю Чараду мы прымаем бой!

I нарэшце лукавiна Вайнгангi вынесла рудых сабак на пяскi i водмелi насупраць Сiянiйскiх Пячор.

Тут яны зразумелi сваю памылку. Iм трэба было выбрацца з вады раней i напасцi на ваўкоў на беразе. Цяпер было занадта позна. Па ўсёй водмелi свяцiлiся палаючыя вочы, i, апрача страшнага пхiялу, што не сцiхаў ад самага захаду сонца, у джунглях не чуваць было нi гуку. Збоку здавалася, быццам Вантала ўпрошвае сабак выйсцi на бераг.

|< Пред. 172 173 174 175 176 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]