Маыгли (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
173 из 197
Iхнi шалёны брэх i пагрозы "лясной малпе", якая давяла iх да такой ганьбы, змешвалiся з выццём i гырканнем сабак, якiх караў Маленькi Народ. Заставацца на беразе пагражала смерцю, i ўсе сабакi зразумелi гэта. Чараду зносiла па цячэннi ўсё далей i далей, да Затокi Мiру, але нават i туды сярдзiты Маленькi Народ ляцеў за сабакамi i заганяў iх у ваду.
Маўглi чуў голас бясхвостага важака, якi загадваў сваiм не адступаць i знiшчыць усiх сiянiйскiх ваўкоў.
- Хтосьцi забiвае ў цемры ззаду нас! - забрахаў адзiн з сабак. - Вада тут памутнела!
Маўглi нырнуў, кiнуўшыся ўперад, як выдра, зацягнуў сабаку пад ваду раней, чым той паспеў разявiць зяпу, i цёмныя, маслянiстыя плямы паплылi па Затоцы Мiру, калi цела сабакi, перавярнуўшыся на бок, выплыла з вады. Сабакi хацелi павярнуць назад, але плынь зносiла iх унiз. Маленькi Народ джалiў у галовы i вушы, а поклiч Сiянiйскай Чарады гучаў усё мацней i мацней у надыходзячай цемры. Маўглi зноў нырнуў, i зноў адзiн сабака пайшоў пад ваду i выплыў мёртвы, i зноў узняўся шум у тыле чарады - адны гарланiлi, што лепш выйсцi на бераг, другiя патрабавалi, каб важак вёў iх назад у Дэкан, астатнiя крычалi, каб Маўглi паказаўся iм i даў сябе забiць.
- Калi яны выходзяць бiцца, дык становяцца ў два разы больш злосныя i крыклiвыя, - сказаў Каа. - Астатняе зробяць твае браты там, унiзе. Маленькi Народ паляцеў на начлег, i я таксама пайду адсюль. Я не памагаю ваўкам.
Па беразе прабег воўк на трох нагах; ён то прытанцоўваў, то прыпадаў бокам да зямлi, то выгiнаў спiну i падскокваў футы на два ўгору, быццам забаўляўся са сваiмi ваўчанятамi.
|< Пред. 171 172 173 174 175 След. >|