Маыгли (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
195 из 197
Чалавек урэшце iдзе да чалавека, хоць джунглi яго i не праганяюць.
Чацвёра ваўкоў паглядзелi адзiн на аднаго, потым на Маўглi - здзiўлена, але пакорна.
- Дык джунглi не праганяюць мяне? - ледзьве вымавiў Маўглi.
Шэры Брат i астатнiя тры ваўкi люта забурчалi i пачалi былi: "Пакуль мы жывыя, нiхто не асмелiцца...", але Балу спынiў iх.
- Я вучыў цябе Закону. Слова належыць мне, - сказаў ён, - i хоць я цяпер не бачу скалаў перад сабою, затое бачу далей. Жабянятка, iдзi сваёй дарогай, жывi там, дзе жыве твая кроў, твая Чарада i твой Народ. Але калi табе спатрэбiцца кiпцюр, або зуб, або вока, або слова, хутка перададзенае ўночы, дык памятай, Гаспадар Джунгляў, што джунглi - твае, варта толькi паклiкаць.
- I сярэднiя джунглi таксама твае, - сказаў Каа. - Я не кажу пра Маленькi Народ.
- О браты мае! - усклiкнуў Маўглi, з рыданнем распасцiраючы да iх рукi. Я не хачу iсцi адсюль, але мяне быццам цягне за абедзве нагi. Як я пайду ад гэтых начэй?
- Не, глядзi сам, Маленькi Брат, - паўтарыў Балу. - Няма нiчога ганебнага ў гэтым паляваннi. Калi мёд з'едзены, мы пакiдаем пусты вулей.
- Скiнуўшы скуру, ужо не залезеш у яе зноў. Такi Закон, - сказаў Каа.
- Паслухай, маё золатца, - сказаў Балу. - Нiхто тут не будзе затрымлiваць цябе, - нi словам, нi сiлай. Глядзi сам. Хто будзе спрачацца з Гаспадаром Джунгляў? Бачыў я, як ты забаўляўся вунь там белымi каменьчыкамi, калi быў маленькiм Жабяняткам. I Багiра, якая аддала за цябе маладога, толькi што забiтага буйвала, бачыла цябе таксама.
|< Пред. 193 194 195 196 197 След. >|