Маыгли (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 196 из 197

Пасля таго агляду засталiся толькi мы адны, бо твая прыёмная мацi памерла,памёр i твой прыёмны бацька. Старой Воўчай Чарады даўно ўжо няма. Ты сам ведаеш, чым скончыў Шэр-Хан, Акелу ж забiлi Дзiкiя Сабакi; яны загубiлi б i ўсю Сiянiйскую Чараду, каб не твая мудрасць i сiла. Засталiся адны старыя. I ўжо не дзiцяня просiць дазволу ў Чарады, а Гаспадар Джунгляў выбiрае новую дарогу. Хто будзе спрачацца з чалавекам i яго звычаямi?

- А як жа Багiра i буйвал, якi выкупiў мяне? - сказаў Маўглi. - Мне не хацелася б...

Яго словы былi перапынены рыкам i трэскам у гушчары пад гарою, i з'явiлася Багiра, лёгкая, дужая i грозная, як заўсёды.

- Вось чаму, - сказала пантэра, выстаўляючы акрываўленую правую лапу, вось чаму я не прыходзiла. Паляванне было доўгае, але цяпер ён ляжыць забiты ў кустах, той буйвал, якi вызвалiць цябе, Маленькi Брат. Усе даўгi сплачаны цяпер поўнасцю. Што ж датычыцца астатняга, дык я скажу тое самае, што i Балу. - Яна лiзнула нагу Маўглi. - Не забывай, што Багiра любiла цябе! - крыкнула яна i скачкамi памчалася прэч.

Каля падножжа ўзгорка яна зноў крыкнула моцна i працягла:

- Добрага палявання на новай дарозе, Гаспадар Джунгляў! Не забывай, што Багiра любiла цябе.

- Ты чуў? - сказаў Балу. - Больш нiчога не будзе. Iдзi цяпер, але спачатку падыдзi да мяне. О мудрае Маленькае Жабянятка, падыдзi да мяне!

- Нялёгка скiдваць скуру, - сказаў Каа.

А Маўглi ў гэты час рыдаў i рыдаў, уткнуўшыся галавою ў бок сляпога мядзведзя i абняўшы яго за шыю, а Балу ўсё стараўся лiзнуць яго ногi.

|< Пред. 193 194 195 196 197 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]