Маыгли (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 24 из 197



Ён пiхнуў вогнiшча нагой, i ўгору паляцелi iскры.

- Памiж намi, ваўкамi адной Чарады, не будзе вайны. Аднак, перш чым пайсцi, трэба заплацiць доўг, - дадаў ён.

Маўглi падышоў блiжэй да таго месца, дзе сядзеў Шэр-Хан, няўцямна мiргаючы на агонь, i схапiў яго за кутасiк на падбародку. Багiра падалася за iм на ўсякi выпадак.

- Устань, сабака! - крыкнуў Маўглi. - Устань, калi гаворыць чалавек, а то я падсмалю табе шкуру!

Шэр-Хан прыцiснуў вушы да галавы i заплюшчыў вочы, бо палаючы сук быў вельмi блiзка.

- Гэты забойца жывёлы гаварыў, што заб'е мяне на Радзе, бо не паспеў забiць мяне ў маленстве... Вось так i вось так мы б'ём сабаку, калi становiмся людзьмi. Варухнi толькi вусам, Кульгавы, i я заганю табе ў горла Чырвоную Кветку.

Ён бiў Шэр-Хана па галаве палаючай галiнай, i тыгр скуголiў i стагнаў ад смяртэльнага страху.

- Фэ! Цяпер iдзi прэч, смаленая кошка! Але памятай: калi я наступны раз прыйду на Скалу Рады, я прыйду са шкурай Шэр-Хана на галаве... Цяпер вось што, Акела вольны жыць, дзе яму хочацца. Вы яго не заб'яце, бо я гэтага не хачу. Не думаю таксама, што вы доўга яшчэ будзеце сядзець тут, высалапiўшы языкi, нiбы важныя асобы, а не сабакi, якiх я ганю прэч, вось так! Вон, вон!

Канец сука раз'юшана палаў. Маўглi раздаваў удары направа i налева па крузе, а ваўкi разбягалiся з выццём, несучы на сваёй шкуры гарачыя iскры. Пад канец на скале засталiся толькi Акела, Багiра i, можа, дзесятак ваўкоў, што перайшлi на бок Маўглi. I тут штосьцi пачало пячы Маўглi знутры, як нiколi ў жыццi не пякло.

|< Пред. 22 23 24 25 26 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]