Маыгли (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 26 из 197



ПАЛЯВАННЕ КАА

Усё, пра што тут расказана, адбылося задоўга да таго, як Маўглi быў прагнаны з Сiянiйскай Чарады i адпомсцiў за сябе тыгру Шэр-Хану. Гэта здарылася ў той час, калi мядзведзь Балу навучаў яго Закону Джунгляў. Вялiкi i важны буры мядзведзь радаваўся здольнасцям вучня, бо ваўчаняты звычайна вывучаюць з Закону Джунгляў толькi тое, што патрэбна iх Чарадзе i племенi, i ўцякаюць ад настаўнiка пасля таго, як запомняць паляўнiчы верш: "Ногi ступаюць без шуму, вочы бачаць у цемры, вушы чуюць, як варушыцца вецер у сваiм берлагу, зубы вострыя i белыя - вось прыкметы нашых братоў, апрача шакала Табакi i гiены, якiх мы ненавiдзiм". Але Маўглi, як дзiцяняцi чалавека, трэба было ведаць куды больш.

Iншы раз чорная пантэра Багiра, гуляючы па джунглях, заходзiла паглядзець, якiя поспехi ў яе любiмца. Муркаючы, яна ўкладвалася на адпачынак пад дрэвам i слухала, як Маўглi адказвае мядзведзю свой урок. Хлопчык лазiў па дрэвах гэтак жа добра, як плаваў, а плаваў гэтак жа добра, як бегаў, i Балу, настаўнiк Закону, навучаў яго ўсiм законам лесу i вады: як адрознiць гнiлы сук ад моцнага; як ветлiва загаварыць з дзiкiмi пчоламi, калi сустрэнеш рой на дрэве; што сказаць кажану Мангу, калi патрывожыш яго сон апоўднi сярод галiн; i як супакоiць вадзяных змеяў, перш чым акунуцца ў затоку. Народ Джунгляў не любiць, каб яго непакоiлi, i кожны гатовы кiнуцца на няпрошанага госця. Маўглi вывучыў i Паляўнiчы Поклiч Чужынца, якi трэба паўтараць шмат разоў, пакуль на яго не адкажуць, калi палюеш у чужых мясцiнах.

|< Пред. 24 25 26 27 28 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]