Маыгли (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
27 из 197
Гэты поклiч у перакладзе азначае: "Дазвольце мне папаляваць тут, бо я галодны", i на яго адказваюць: "Палюй дзеля пражытку, але не дзеля пацехi".
З гэтага вiдаць, колькi Маўглi даводзiлася вывучваць на памяць, i ён вельмi стамляўся паўтараць па сто разоў адно i тое ж. Але Балу правiльна сказаў аднойчы Багiры, пасля таго як Маўглi, атрымаўшы плескача, раззлаваўся i ўцёк:
- Дзiцяня чалавека ёсць дзiцяня чалавека, i яму трэба ведаць усе Законы Джунгляў.
- Але падумай, якi ён маленькi, - запярэчыла Багiра, якая распесцiла б Маўглi, калi б даць ёй волю. - Хiба можа такая маленькая галоўка змясцiць усе твае павучаннi?
- А хiба ў джунглях дастаткова быць маленькiм, каб цябе не забiлi? Не! Таму я i вучу яго ўсiм законам; таму i б'ю яго, зусiм злёгку, калi ён забывае ўрок.
- "Злёгку"! Што ты разумееш у гэтым, Жалезная Лапа? - прабурчала Багiра. Сёння ў яго ўвесь твар у сiняках ад твайго "злёгку"! Ух!
- Лепей яму быць у сiняках з ног да галавы, чым загiнуць ад свайго невуцтва, - вельмi сур'ёзна адказаў ёй Балу. - Я цяпер вучу яго Запаветным Словам Джунгляў, якiя будуць для яго абаронай супраць птушак i змей i супраць усiх, хто бегае на чатырох лапах, апрача яго роднай Чарады. Калi ён запомнiць гэтыя словы, ён зможа папрасiць абароны ў любога ў джунглях. Хiба за гэта не варта атрымаць кухталёў?
- Добра, толькi глядзi не забi дзiцяня. Яно не лясны пень, каб ты вастрыў аб яго свае тупыя кiпцюры. А якiя ж гэта Запаветныя Словы? Я лепей памагу сама, чым буду прасiць дапамогi, але мне ўсё ж хацелася б ведаць.
|< Пред. 25 26 27 28 29 След. >|