Маыгли (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
29 из 197
- Вось-вось! За гэта варта атрымаць нейкi там сiняк, - ласкава сказаў буры мядзведзь. - Калi-небудзь ты ўспомнiш мяне.
I, павярнуўшыся да Багiры, ён расказаў ёй, як упрошваў дзiкага слана Хатхi, якi ведае ўсё на свеце, сказаць яму Запаветныя Словы Змяiнага Народа, як Хатхi вадзiў Маўглi да сажалкi, каб даведацца Змяiныя Словы ад вадзяной змяi, бо сам Балу не мог iх вымавiць, i цяпер Маўглi не пагражае нiякая небяспека ў джунглях: нi змяя, нi птушка, нi звер не будуць шкодзiць яму.
- I, значыцца, яму няма каго баяцца! - Балу выцягнуўся на ўвесь рост i з гордасцю паляпваў сябе па тоўстым калматым жываце.
- Апрача свайго племенi, - шапнула Багiра, а потым гучна сказала Маўглi: Пашкадуй мае рэбры, Маленькi Брат! Што ты ўсё скачаш то ўнiз, то ўгору?
Маўглi хацеў, каб яго выслухалi, i даўно ўжо тузаў Багiру за мяккую поўсць на плячы i штурхаў яе пяткамi. Абое прыслухалiся i разабралi, што ён крычыць на ўвесь голас:
- Цяпер у мяне будзе сваё ўласнае племя, i я цэлы дзень буду вадзiць яго па дрэвах!
- Што за новая дурасць, маленькi выдумшчык? - спытала Багiра.
- Ага, i кiдаць галiнкамi i граззю ў старога Балу буду, - не пераставаў Маўглi. - Яны мне гэта абяцалi... Ай!
- Ву! - Вялiзная лапа Балу змахнула Маўглi са спiны пантэры, i, лежачы памiж пярэднiмi лапамi мядзведзя, Маўглi зразумеў, што той злуецца. - Маўглi, - сказаў Балу, - ты гаварыў з Бандар-Логамi, Малпiным Народам?
Маўглi зiрнуў на Багiру - цi не злуецца i яна таксама - i ўбачыў, што вочы пантэры зрабiлiся калючыя.
|< Пред. 27 28 29 30 31 След. >|