Маыгли (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 43 из 197

Малпы прывалаклi хлопчыка ў закiнуты горад iцяпер былi вельмi задаволены сабой. Маўглi яшчэ нiколi не бачыў iндыйскага горада, i хоць гэты горад ляжаў увесь у руiнах, ён здаўся хлопчыку вялiкапышным i поўным цудаў. Адзiн багаты князь пабудаваў яго даўным-даўно на невысокiм узгорку. Яшчэ вiдаць былi рэшткi брукаваных дарог, што вялi да разбураных варотаў, дзе апошнiя абломкi гнiлых дошак яшчэ вiселi на заржавелых завесах. Дрэвы ўраслi каранямi ў сцены i ўзвышалiся над iмi; зубцы на сценах абвалiлiся i рассыпалiся ў пыл; паўзучыя раслiны выбiлiся з байнiц i звiсалi са сценаў вежаў, быццам касматыя бiзуны.

Вялiкi палац без даху стаяў на вяршынi ўзгорка. Мармур яго фантанаў i двароў быў увесь пакрыты расколiнамi i бурымi плямамi лiшайнiкаў, самi плiты двара, дзе калiсьцi стаялi князевы сланы, былi прыўзняты i рассунуты травой i маладымi дрэвамi. За палацам былi вiдаць рад за радам дамы без стрэх i ўвесь горад, падобны на пустыя соты, запоўненыя толькi цемрай; бясформенная каменная калода, якая была раней iдалам, валялася цяпер на плошчы, дзе скрыжоўвалiся чатыры дарогi; толькi ямы i выбоiны засталiся на рагах вулiц, дзе калiсьцi стаялi студнi, ды струхлелыя купалы храмаў, па баках якiх прараслi дзiкiя смакоўнiцы. Малпы называлi гэтае месца сваiм горадам i рабiлi выгляд, нiбыта пагарджаюць Народам Джунгляў за тое, што ён жыве ў лесе. I ўсё ж яны не ведалi, для чаго ўзведзены гэтыя будынкi i як iмi карыстацца.

|< Пред. 41 42 43 44 45 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]