Маыгли (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 44 из 197

Яны садзiлiся ў кружок на памосце ў княжацкай зале рады, шукалi адна ў адной блох i гулялi ў людзей: забягалi ў дамы i зноў выбягалi з iх, сцягвалi кавалкi тынку i рознай старызны ў кут i забывалi, куды яны ўсё гэта схавалi; бiлiся i крычалi, нападаючы адна на адну, потым разбягалiся гуляць па тэрасах княжацкага саду, трэслi там апельсiнавыя дрэвы i кусты руж для таго толькi, каб паглядзець, як будуць сыпацца пялёсткi i плады. Яны абабягалi ўсе пераходы i цёмныя калiдоры ў палацы i сотнi невялiкiх цёмных пакояў, але не маглi запомнiць, што яны ўжо бачылi i чаго яшчэ не бачылi, i сноўдалiся ўсюды па адной, парамi або купкамi, выхваляючыся адна перад адной, што паводзяць сябе зусiм як людзi. Яны пiлi з вадаёмаў i каламуцiлi ў iх ваду, потым бiлiся за ваду, потым збiралiся ў натоўп i бегалi па ўсiм горадзе з крыкам:

- Няма ў джунглях народа мудрэйшага, дабрэйшага, спрытнейшага, дужэйшага i цiшэйшага, чым Бандар-Логi!

Потым усё пачыналася нанава, да таго часу, пакуль iм не надакучваў горад, i тады яны ўцякалi на верхавiны дрэў, усё яшчэ не трацячы надзеi, што калi-небудзь Народ Джунгляў заўважыць iх.

Маўглi, выхаваны паводле Закону Джунгляў, не разумеў такога жыцця, i яно не падабалася яму. Малпы прывалаклi яго ў Халодныя Бярлогi ўжо надвячоркам, i замест таго каб легчы спаць, як зрабiў бы сам Маўглi пасля доўгай дарогi, яны ўхапiлiся за рукi i пачалi скакаць i спяваць свае недарэчныя песнi. Адна малпа выступiла з прамовай перад астатнiмi i сказала iм, што захоп Маўглi ў палон азначае пачатак змен у гiсторыi Бандар-Логаў, бо цяпер Маўглi пакажа iм, як сплятаць галiны i трыснёг, каб абаранiцца ад холаду i дажджу.

|< Пред. 42 43 44 45 46 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]