Маыгли (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 57 из 197

На адным краi раўнiны стаяла маленькая вёсачка, з другога канца густыя джунглi дугой падыходзiлi да самага выгану i адразу абрывалiся, быццам зрэзаныя матыкай. Па ўсёй раўнiне пасвiлiся каровы i буйвалы, i хлопчыкi, што пiльнавалi статак, убачыўшы Маўглi, уцяклi з крыкам, а бяздомныя рудыя сабакi, якiх заўсёды многа каля кожнай iндыйскай вёскi, узнялi брэх. Маўглi пайшоў далей, бо быў галодны, i калi дайшоў да вясковай аколiцы, дык убачыў, што вялiкi цярновы куст, якiм на змярканнi загароджваюць вароты, адсунуты ўбок.

- Гм! - сказаў Маўглi (ён не ўпершыню натыкаўся на такiя загароды ў час сваiх начных вылазак у пошуках ежы). - Значыцца, людзi i тут баяцца Народа Джунгляў!

Ён сеў каля варотаў, i як толькi за вароты выйшаў чалавек, усхапiўся на ногi, разявiў рот i паказаў на яго пальцам, паказаў, што хоча есцi. Чалавек паглядзеў на яго, пабег назад па адзiнай вясковай вулiцы i паклiкаў жраца высокага i тоўстага чалавека, апранутага ва ўсё белае, з чырвоным i жоўтым знакам на лбе. Жрэц падышоў да варотаў, а за iм прыбегла не менш сотнi жыхароў вёскi: яны вылуплiвалi вочы, балбаталi, крычалi i паказвалi на Маўглi пальцамi.

"Якiя яны няветлiвыя, гэтыя людзi! - сказаў сам сабе Маўглi. - Толькi шэрыя малпы гэтак сябе паводзяць". I, адкiнуўшы назад свае доўгiя валасы, ён панура зiрнуў на натоўп.

- А чаго тут баяцца? - сказаў жрэц. - Бачыце знакi ў яго на руках i нагах? Гэта воўчыя ўкусы. Ён воўчы прыёмыш i прыбег да нас з джунгляў.

Гуляючы з Маўглi, ваўчаняты даволi часта кусалi яго мацней, чым хацелi, i рукi i ногi хлопчыка былi спрэс усыпаны белымi шрамамi.

|< Пред. 55 56 57 58 59 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]