Маыгли (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
77 из 197
Адны з iх закульгавелi, трапiўшы ў пастку, другiя ледзь чыкiльгалi, параненыя шротам, трэцiя запаршывелi, бо харчавалiся рознай дрэнню, шмат каго недалiчвалiся зусiм. Але ўсе, хто застаўся жывы, прыйшлi на Скалу Рады i ўбачылi паласатую шкуру Шэр-Хана на скале i вялiзныя кiпцюры, што матлялiся на канцах пустых лапаў.
- Глядзiце як след, о ваўкi! Хiба я не стрымаў слова? - сказаў Маўглi.
I ваўкi прадзяўкалi: "Стрымаў!", а адзiн, сама заняпалы, завыў:
- Будзь зноў нашым важаком, о Акела! Будзь нашым важаком, о дзiцяня! Нам апрыкрала беззаконне, i мы хочам зноў стаць Вольным Народам!
- Не, - правуркатала Багiра, - гэта немагчыма. Калi вы будзеце сытыя, вы можаце зноў ашалець. Нездарма вы называецеся Вольным Народам. Вы бiлiся за Волю, i яна ваша. Ешце яе, о ваўкi!
- Чалавечая чарада i воўчая чарада прагналi мяне, - сказаў Маўглi. - Цяпер я буду хадзiць на паляванне ў джунглях адзiн.
- I мы будзем хадзiць на паляванне разам з табой, - сказалi чацвёра ваўчанят.
I Маўглi пайшоў i з гэтага дня займаўся паляваннем у джунглях разам з чатырма ваўчанятамi.
Але ён не заўсёды заставаўся адзiн: праз многа гадоў ён стаў дарослы i ажанiўся.
Але гэта ўжо - гаворка для вялiкiх!
ЯК СТРАХ ПРЫЙШОЎ У ДЖУНГЛI
Закон Джунгляў, якi куды старэйшы за ўсе iншыя законы на зямлi, прадбачыў амаль усе выпадковасцi, якiя могуць выпасцi на долю Народа Джунгляў, i цяпер у гэтым Законе ёсць усё, што маглi даць час i звычай.
|< Пред. 75 76 77 78 79 След. >|