Маыгли (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 79 из 197

Калi Маўглi перадаў Балу словы Сахi, мядзведзь на хвiлiну задумаўся i прабурчаў:

- Калi б я быў адзiн, я змянiў бы месца палявання, перш чым астатнiя пра гэта здагадаюцца. Ды толькi паляванне сярод чужых заўсёды канчаецца бойкай хаця б яны не ўчынiлi чаго-небудзь кепскага дзiцяняцi. Пачакаем, паглядзiм, як будзе цвiсцi махуа.

Гэтай вясной дрэва махуа, плады якога любiў Балу, так i не зацвiло. Сметанковага колеру васковыя пялёсткi былi спалены спякотай, перш чым паспелi распусцiцца, i ўсяго некалькi бутонаў, ад якiх нядобра пахла, упала на зямлю, калi мядзведзь стаў на заднiя лапы i страсянуў дрэва. Потым паступова невыказная спякота прабралася ў самае сэрца джунгляў, i яны пажоўклi, пабурэлi i нарэшце пачарнелi. Зялёны зараснiк на схiлах яроў выгараў, памярцвеў i скруцiўся, нiбы кавалкi чорнага дроту; патаемныя азёры высахлi да дна, пакрылiся скарынкай, i нават сама лёгкiя сляды на iх берагах захоўвалiся доўга, быццам вылiтыя з чыгуну; сакавiтыя сцяблiнкi плюшчу, што абвiвалi дрэвы, упалi да iх камлёў i завялi; бамбук засох i трывожна шамацеў на спякотным ветры; мох сышоў са скал у глыбiнi джунгляў, i яны зрабiлiся гэткiя ж голыя i гарачыя, як сiнiя валуны ў рэчышчы патоку.

Птушкi i малпы, разумеючы, што iм пагражае бяда, перабралiся на поўнач у самым пачатку года, а аленi i дзiкi забiралiся далёка ў засохлыя на коранi палеткi вакол вёсак i нярэдка памiралi на вачах у людзей, якiя занадта аслабелi, каб забiваць iх. Каршун Чыль застаўся ў джунглях i растлусцеў, бо падлы было вельмi многа.

|< Пред. 77 78 79 80 81 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]