Маыгли (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 94 из 197

Калi ты сустрэнеш Безвалосага ў гэтую адзiную ноч - а завуць яго Чалавек, - ты не спалохаешся яго, затое ён будзе баяцца цябе i тваiх дзяцей, быццам вы суддзi джунгляў i гаспадары ўсяго, што ў iх ёсць. Будзь лiтасцiвы да яго ў гэтую ноч Страху, бо цяпер ты ведаеш, што такое Страх".

I тады Першы з Тыграў адказаў:

"Добра. Я задаволены".

Але пасля гэтага, падышоўшы да ракi, каб напiцца, ён убачыў палосы на сваiх баках, успомнiў iмя, якое даў яму Безвалосы, i яго ахапiла лютасць. Цэлы год ён пражыў сярод балотаў, чакаючы, калi Тха выканае сваё абяцанне. I ў адну ноч, калi Месячны Шакал (вечарнiца) узышоў над джунглямi, тыгр адчуў, што надышла яго ноч, i пайшоў да той пячоры, дзе жыў Безвалосы. I ўсё адбылося так, як абяцаў Першы са Сланоў: Безвалосы ўпаў на каленi перад iм i распасцёрся на зямлi, а Першы з Тыграў кiнуўся на яго i зламаў яму хрыбет, думаючы, што ў джунглях больш няма Безвалосых i што ён забiў Страх. I тады, абнюхаўшы сваю здабычу, ён пачуў, што Тха iдзе з лясоў поўначы. I неўзабаве пачуўся голас Першага са Сланоў, той самы голас, якi мы чуем зараз...

Гром пракацiўся па высахлых i паколатых ад спякоты ўзгорках, але не прынёс з сабою дажджу - толькi зарнiцы блiснулi за далёкiмi гарамi. I Хатхi загаварыў зноў:

- Вось гэты голас ён i пачуў. I голас сказаў яму:

"Гэта i ёсць твая лiтасць?"

Першы з Тыграў аблiзнуўся i адказаў:

"Што за бяда? Я забiў Страх".

I Тха сказаў:

"О сляпы i неразумны. Ты развязаў ногi Смерцi, i яна будзе хадзiць за табою па пятах, пакуль ты не памрэш.

|< Пред. 92 93 94 95 96 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]